Вы тут

З актыўнай пазіцыяй


Актывісты аб'яднання «Белая Русь» абмеркавалі ў сталіцы пытанні дзяржаўнага і грамадскага жыцця краіны напярэдадні V Усебеларускага народнага сходу. Таксама з мэтай удзелу ў абмеркаванні ў Мінск прыбыла дэлегацыя Мазырскага актыву раённай арганізацыі «Белая Русь».


Як адзначыў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мазырскага раённага выканаўчага камітэта і старшыня Мазырскай раённай арганізацыі «Белая Русь» Пётр Шуцько, незалежна ад прафесійнай дзейнасці, у кожнага дэлегата V Усебеларускага народнага сходу з Мазырскага раёна ўжо ёсць свае канструктыўныя прапановы, накіраваныя на паляпшэнне якасці жыцця беларускага грамадства. Адно з іх датычыцца аптымізацыі і рэструктурызацыі будаўнічай галіны рэгіёна.

«Будаўнікі, дэлегаваныя на Усебеларускі народны сход, бачаць існуючыя недахопы, але ў іх ужо ёсць прапановы па іх ліквідацыі і нават шляхі выхаду на новыя рынкі. Бо ў Мазырскім раёне ёсць будаўнічыя арганізацыі, якія працуюць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Яны будуюць якаснае і таннае жыллё, кошт за квадратны метр якога самы нізкі ў Беларусі. За кошт рэструктурызацыі і аптымізацыі галіны можна знаходзіць аб'ёмы працы і рабіць яе на належным узроўні», — цытуе БЕЛТА Пятра Шуцько.

У канцы пасяджэння кіраўнік рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Аляксандр Радзькоў прыняў у шэрагі арганізацыі новых удзельнікаў і ўручыў ім членскія білеты. Далей госці сталіцы пазнаёміліся з работай Мінскай гарадской арганізацыі, пярвічных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі і гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна». Як адзначыў старшыня «Белай Русі», правядзенне такіх семінараў-сустрэч стала ўжо традыцыйным і дае значны імпульс далейшаму развіццю аб'яднання.

kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.