Штогод 9 чэрвеня ў многіх краінах свету адзначаецца Сусветны дзень акрэдытацыі. У 2016 годзе ён праходзіць пад дэвізам «Акрэдытацыя: глабальны інструмент падтрымкі грамадскіх інтарэсаў».
Стандарты, ацэнка адпаведнасці і акрэдытацыя — рыначныя інструменты, якія актыўна выкарыстоўваюцца органамі дзяржкіравання для ўстанаўлення больш эфектыўнага рэгулявання ў асабліва важных для грамадства сферах: ахова здароўя, вытворчасць харчовай і прамысловай прадукцыі, будаўніцтва, ахова навакольнага асяроддзя, працы і г.д.
Беларусь мае сваю Нацыянальную сістэму акрэдытацыі, развівае і ўдасканальвае яе ў адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі і правіламі ў гэтай сферы дзейнасці. У рэестр сістэмы ўключана 2798 выпрабавальных, паверачных, калібровачных лабараторый, 116 органаў па сертыфікацыі прадукцыі, паслуг, сістэм менеджменту, персаналу і 2 інспекцыйныя органы.
Перад нацыянальным органам па акрэдытацыі — Беларускім дзяржаўным цэнтрам акрэдытацыі (БДЦА) — сёння стаіць задача ў магчыма кароткі тэрмін забяспечыць далучэнне нашай краіны да шматбаковых пагадненняў аб узаемным прызнанні. Гэтыя пагадненні спрыяюць ліквідацыі тэхнічных бар'ераў у гандлі, зніжаюць неабходнасць правядзення паўторных выпрабаванняў, інспекцый, сертыфікацыі і такім чынам спрыяюць змяншэнню затрат пры экспарце прадукцыі і павышэнню яе канкурэнтаздольнасці, — адзначылі ў прэс-службе Дзяржстандарта. Першы этап адпаведнай ацэнкі адбыўся ў пачатку 2016 года, зараз выконваюцца работы па ліквідацыі пазначаных экспертамі ЕА заўваг. У наступным годзе пройдзе другі этап ацэнкі.
Да Сусветнага дня акрэдытацыі ў нашай краіне пройдуць тэматычныя мерапрыемствы. Заўтра ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца пятае пасяджэнне савета па акрэдытацыі Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. Завершыць пасяджэнне савета цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Кампетэнтнасць-2015», які праводзіцца БДЦА штогод з 2012 года.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.