Вы тут

Большасць пытанняў — пра ЖКГ


«Па звестках на 17 гадзiн паступiла больш за 300 пытанняў», — паведамiў Аляксей Цвяткоў, кiраўнiк гарачай тэлефоннай лiнii пятага Усебеларускага народнага сходу. Па яго словах, большасць пытанняў тычыцца жыллёва-камунальнай гаспадаркi — 28%.


Акрамя таго, шмат зваротаў было наконт сферы будаўнiцтва i сацыяльнага забеспячэння. «Асноўная колькасць тых, хто дазванiўся, — грамадзяне Беларусi. Каля 40% — жыхары Мiнска. Каля 70% званкоў паступiла ад жанчын», — удакладнiў Аляксей Цвяткоў.

Учора, 22 чэрвеня, на форумах у беларускай iнтэрнэт-прасторы з'явiлiся паведамленнi, што на «гарачую лiнiю» немагчыма дазванiцца. Па словах супрацоўнiкаў, якiя забяспечвалi тэлефонную сувязь, гэта адбылося з-за яе перагружанасцi, бо ўвесь дзень тэлефоны не змаўкалi. За кожным апаратам працуюць па некалькi чалавек для таго, каб адказаць на як мага большую колькасць званкоў. Многія з тых, хто дазванiўся, былi расхваляваныя да слёз. Карэспандэнт «Звязды» застала такi момант, калi аператар клапатлiва супакойвала расчуленую пенсiянерку.

Усе звароты на гарачую тэлефонную лiнiю сходу рэгiструюцца, тэматычна размяркоўваюцца i перадаюцца ў групу, якая займаецца адказамi на пытаннi. У яе склад уваходзяць намеснiкi кiраўнiкоў дзяржаўных органаў, адказныя супрацоўнiкi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта i апарата Савета Мiнiстраў. Адначасова працуюць рэгiянальныя i галiновыя штабы.

Учора «гарачая лiнiя» працавала з 11.00 да 18.00, а сёння, 23 чэрвеня, — з 10.00 да 13.00. Кожны ахвотны можа патэлефанаваць па шматканальных тэлефонах: 8-017-276-00-00, 8-017-282-00-00, каб задаць пытаннi, выказаць пажаданнi. «Гарачую лiнiю» абслугоўваюць 14 аператараў на 7 шматканальных тэлефонах.

Фота Яўгена Пясецкага

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.