Вы тут

Законапраекты сацыяльнай накіраванасці


Учора на дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу абмяркоўваўся шэраг пытанняў, звязаных з праектамі законаў аб нарматыўна-прававых актах, удасканаленні ў галіне ветэрынарнай дзейнасці і жывёлагадоўлі, аб сацыяльнай абароне сірот, аб пытаннях вымушанай міграцыі, барацьбы з карупцыяй, аб удасканаленні сістэмы органаў пракуратуры, а таксама па пытаннях супрацьдзеяння незаконнаму абароту наркатычных і псіхатропных сродкаў.


Як адзначыла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Тамара Красоўская, законапраект «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў» з'яўляецца значным і вельмі важным для рэгулявання тых праваадносін, якія складваюцца ў гэтай катэгорыі грамадзян. Дзякуючы новым дапаўненням Закон будзе рэгуляваць жыллёвыя пытанні, якія звязаныя з правам прадастаўлення такім грамадзянам сацыяльнага жылля. У Законе будзе сфармулявана палажэнне, згодна з якім гэтых грамадзян, што прыбываюць на сваё першае працоўнае месца, забяспечаць сацыяльным жыллём да будаўніцтва свайго ўласнага жылля. Яно прадастаўляецца на пяць гадоў і пасля гэтага тэрміну, пры неабходнасці пераходзіць у статус арэнднага. Такім чынам, гэтая катэгорыя грамадзян ураўноўваецца ў сферы жыллёва-прававых адносін з усімі астатнімі членамі грамадства.

Таксама ў ранейшай рэдакцыі Закона дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў атрымлівалі матэрыяльную падтрымку ад дзяржавы ў выглядзе абутку, адзення, некаторых бытавых прыладаў і грашовай дапамогі для іх лепшай сацыялізацыі да 23 гадоў. Згодна з новай рэдакцыяй прынята рашэнне, у якім па дасягненні 23 гадоў названая катэгорыя грамадзян будзе працягваць карыстацца ўсталяванымі льготамі пры ўмове атрымання адукацыі на дзённай форме навучання.

Згодна з законапраектам «Аб нарматыўна-прававых актах Рэспублікі Беларусь» нарматыўныя прававыя акты ў краіне плануецца ацэньваць з пазіцыі ўздзеяння на прыватны бізнес.

Асобным элементам прагназавання наступстваў прыняцця (выдання) нарматыўнага прававога акта, згодна з законапраектам, стане ацэнка, якая рэгулюе ўздзеянне на ўмовы для вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці. Праекты дакументаў будуць правярацца з мэтай выяўлення палажэнняў, якія ўсталёўваюць залішнія абавязкі, забароны і абмежаванні, неабгрунтаваныя выдаткі для суб'ектаў прадпрымальніцтва.

kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.