Вы тут

Стаўка рэфінансавання знізіцца


Нацыянальны банк з 17 жніўня зніжае стаўку рэфінансавання з 20% да 18% гадавых і стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях Нацбанка па падтрымцы бягучай ліквіднасці банкаў з 25% да 23% гадавых. Такія рашэнні прынятыя Праўленнем і Камітэтам па манетарнай палітыцы Нацыянальнага банка Беларусі 3 жніўня, зыходзячы з аналізу дынамікі інфляцыйных працэсаў, стану плацежнага балансу і яго бягучага рахунку, сітуацыі на валютным і фінансавым рынках краіны.


Паводле звестак упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка, у чэрвені бягучага года інфляцыя запаволілася да 12,1% у гадавым вырашэнні. Пры гэтым сярэднямесячны прырост спажывецкіх цэн у другім квартале гэтага года склаў 0,5% (у аналагічным перыядзе летась — 0,8%).

Дынаміка паказчыкаў структуры грашовай масы фарміруе ўмовы для далейшага зніжэння інфляцыі.

Ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка адзначылі, што зафіксаванае ў першым паўгоддзі сёлета пашырэнне дэфіцыту рахунку бягучых аперацый плацежнага балансу было абумоўлена, перш за ўсё, пагаршэннем умоў гандлю энергетычнымі таварамі і падзеннем попыту на калійныя ўгнаенні. Пры гэтым у сферы знешнеэканамічнай дзейнасці, якая не залежыць ад кан'юнктурных фактараў, захоўваецца пазітыўны ўплыў мер эканамічнай карэкціроўкі.

Таксама з лютага гэтага года фарміруецца чыстая прапанова замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку, у тым ліку ў сегменце прадпрыемстваў. Адбываецца паляпшэнне структуры дэпазітнага рынку, перш за ўсё, за кошт пераарыентацыі ўкладчыкаў на безадзыўныя дэпазіты з больш доўгімі тэрмінамі. Зніжэнне працэнтных ставак палепшыць здольнасць нефінансавых арганізацый да выканання крэдытных абавязацельстваў перад банкамі, што зменшыць рызыкі для фінансавай стабільнасці.

Магчымасці прыняцця далейшых рашэнняў Нацыянальным банкам у галіне працэнтнай палітыкі будуць вызначацца, згодна з прагнозамі стану плацежнага балансу і яго асобных складнікаў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.