Вы тут

Адпачынак, які ўражвае


Летнія канікулы яшчэ ў разгары, і нашы вучні праводзяць іх, зразумела ж, па-рознаму. Адны адпачываюць, а некаторыя вырашылі актыўна папрацаваць.


 

Летні лагер працы і адпачынку «Факел» — гэта месца і час вольных зносінаў з сябрамі і педагогамі, якія разам з дзецьмі ўдзельнічаюць у розных праектах, не патрабуюць ад іх невыканальнага і не ставяць адзнак. «Разам працуем — разам адпачываем» — вось так сцісла можна ахарактарызаваць дзейнасць лагера. Асноўны накірунак яго праграмы — краязнаўства. Вучні разам з педагогамі рэалізавалі праект «Навагрудак — мая малая Радзіма», і дапамагала ў гэтым цеснае супрацоўніцтва з работнікамі краязнаўчага музея. Разам з імі мы зноў і зноў ішлі па знаёмых сцежках шляхам пазнання гісторыі роднай зямлі.

А яшчэ ў нашым горадзе шмат месцаў, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Адно з іх — Музей яўрэйскага супраціўлення, які знаходзіцца на тэрыторыі былога ваяводскага суда, дзе ў 1942 — 1943 г.г. было яўрэйскае гета. Пасля наведвання экспазіцыі ўзнікае шмат пытанняў, і на кожнае з іх мы паспрабуем знайсці адказ.

Ніна Шафар,

настаўніца рускай мовы і літаратуры,

г. Навагрудак

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.