Вы тут

Дзмітрый Мірончык: «Сустрэчы з назіральнікамі — традыцыйныя для МЗС»


Сустрэчы з назіральнікамі — традыцыйныя для МЗСНа гэта звярнуў увагу Дзмітрый МІРОНЧЫК, начальнік галоўнага ўпраўлення інфармацыі і прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў, адказваючы на пытанне карэспандэнта «Звязды».


Так, на мінулым тыдні ў знешнепалітычным ведамстве адбылася сустрэча з членамі папярэдняй місіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па назіранні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. А ў мінулы панядзелак намеснік міністра замежных спраў нашай краіны Яўген Шастакоў сустрэўся са спецыяльным каардынатарам місіі кароткатэрміновых назіральнікаў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) на выбарах у Палату прадстаўнікоў, намеснікам Старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кентам Харстэдам. Пра што ішла гутарка на гэтых сустрэчах?

— Гэта стандартная форма нашага супрацоўніцтва з місіямі міжнародных назіральнікаў, якія прыязджаюць у Беларусь, каб узяць удзел у назіранні за парламенцкімі ці прэзідэнцкімі выбарамі, — патлумачыў Дзмітрый Мірончык. — Нагадаю, што такія місіі, як місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, а таксама місія назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў, прыязджаюць у Беларусь па запрашэнні Міністэрства замежных спраў. Сустрэчы ў знешнепалітычным ведамстве — гэта цалкам натуральная частка іх работы ў Беларусі. Што тычыцца місій назіральнікаў, якія прадстаўляюць міжнародныя парламенцкія структуры, з імі мы таксама традыцыйна сустракаемся, абмяркоўваем агульныя пытанні работы гэтых місій у Беларусі, а таксама ўсе іншыя пытанні, якія ўяўляюць цікавасць для бакоў.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.