Вы тут

Каб скура не абвісла, прымайце ванны з марской соллю


Працяглая дыета і надта хуткая страта вагі могуць прывесці да абвісання скуры. Самыя праблемныя месцы — на жываце, твары, шыі, руках, унутраным баку сцягна. Што рабіць, каб пазбегнуць такіх непрыемнасцяў? Парады дае ўрач-дэрматавенеролаг Мінскага гарадскога клінічнага скурна-венералагічнага дыспансера Ксенія КАПРАЛАВА.


 

  • Худзейце павольна, нельга скідваць больш за 0,5-1 кг за тыдзень.
  • Не выдаляйце з рацыёну бялкі, імкніцеся штодня ўжываць рыбу, або мяса, або птушку. Ужывайце і тлушчы, але іх колькасць не павінна перавышаць 30 г у дзень.
  • Займайцеся спортам для падтрымання мышцаў у тонусе. Актыўныя трэніроўкі стымулююць абмен рэчываў, узмацняюць цыркуляцыю крыві і ў выніку паляпшаюць стан скуры.
  • Падтрымлівайце водны баланс. Для эластычнасці скуры важна выпіваць да 2 л вады штодня.
  • Добра ўмацоўвае скуру кантрасны душ. Чаргуйце гарачую і халодную ваду. Масіруйце праблемныя месцы мачалкай.
  • 1-2 разы на тыдні прымайце ванны з марской соллю.
  • Не забывайце пра пілінгі і скрабы, якія стымулююць рост новага эпідэрмісу. Карыстайцеся і падцягвальнымі ласьёнамі для цела.
  • Прымайце полівітамінныя комплексы.
  • Па магчымасці прайдзіце курс масажу.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Каб скура не абвісла

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.