Вы тут

У нядзелю пачынаецца біятлонны сезон


Першы этап Кубка свету пройдзе ў шведскім Эстэрсундзе, спаборніцкая праграма 27 лістапада адкрыецца змешанай эстафетай, а працягнецца індывідуальнымі гонкамі, спрынтам і праследаваннем.


Напярэдадні трэнеры зборнай назвалі склад, які выступіць на першым этапе. У жаночай камандзе на старт выйдуць Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Анастасія Кінунен (Дубарэзава), Дар'я Юркевіч і Хрысціна Ільчанка. Мужчынскую частку каманды прадставяць Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Раман Елятноў, Юрый Лядаў і Максім Варабей.

Біятланісты, якія не трапілі ў асноўны склад, плануюць выступіць у Кубку ІBU ў нарвежскім Бейтасталене, дзе першыя гонкі адбудуцца яшчэ раней — 25 лістапада.

Нагадаем, што за два месяцы да старту сезона пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі пакінуў расійскі спецыяліст Валерый Пальхоўскі, які ўзначаліў каманду ў маі. Яго месца ў экстраным парадку заняў вопытны айчынны настаўнік Юрый Альберс, які да гэтага адказваў у федэрацыі біятлона за правядзенне міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў.

Сёлетні сезон будзе складацца з дзевяці этапаў Кубка свету, якія завершацца ў сакавіку 2017 года, а таксама сусветнага першынства. Спартыўны тэлеканал краіны «Беларусь 5» плануе асвятляць усе гэтыя спаборніцтвы ў поўным аб'ёме. Прамыя трансляцыі біятлонных гонак стартуюць разам з адкрыццём сезона 27 лістапада. Кіраўніцтва канала адзначыла, што ўсе гонкі Кубка свету гледачы змогуць убачаць і ў паўторы — у вячэрнім эфіры, а таксама на наступны дзень.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: На старт з поўнай абоймай

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.