Вы тут

Уладзімір Андрэйчанка: ЕАЭС ператвараецца ў палітычны праект


Сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ўчора адкрылася ў Маскве і пачалася з хвіліны маўчання ў памяць пра ахвяр катастрофы самалёта Ту-154.


Нашу дэлегацыю ўзначаліў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА. Да пачатку работы сесіі ён сустрэўся са сваім калегам Вячаславам Валодзіным, старшынёй Дзярждумы Федэральнага сходу Расіі. Як паведаміла прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, спікеры абмеркавалі арганізацыйныя пытанні 51-й сесіі саюзнага парламента, узгаднілі пазіцыі па найбольш важных пытаннях парадку дня.

Учора адбылася працэдура прызнання паўнамоцтваў дэпутатаў Парламенцкага сходу, дэлегаваных Нацыянальным сходам Беларусі і Федэральным сходам Расіі пасля парламенцкіх выбараў у абедзвюх краінах. Потым адбыліся выбары старшыні Парламенцкага сходу і яго намеснікаў. Уладзімір Андрэйчанка абраны першым намеснікам старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Вячаслаў Валодзін — старшынёй.

Выступаючы перад парламентарыямі, спікер нашай Палаты прадстаўнікоў заявіў, што Беларусь і Расія павінны ўзмацніць узаемадзеянне ва ўсіх сферах. «У адносінах Беларусі і Расіі не ўсё дабратворна, рэгулярна прымаюцца пратэкцыянісцкія рашэнні, якія супярэчаць заканадаўчай базе Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза, — заявіў Уладзімір Андрэйчанка. — У ЕАЭС не прымаецца важных рашэнняў, а сам саюз ператвараецца ў палітычны праект».

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Неабходны саюз, а не палітычны праект

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.