Вы тут

Супрацоўнікі МУС павіншавалі выхаванцаў школы-інтэрната з Новым годам


Хлопцы і дзяўчаты сіроты альбо засталіся без апекі бацькоў. Менавіта таму яны і апынуліся ў Радашковіцкай школе-інтэрнаце. Аднак у іх ёсць надзейная апора, якой можна пазайздросціць, — навучальная ўстанова з'яўляецца падшэфнай для Міністэрства ўнутраных спраў.


Нават самыя юныя выхаванцы школы-інтэрната не палохаюцца суровых мужчын у форме — яны ўсе ўжо добра знаёмыя. Да таго ж як можна з недаверам ставіцца да тых, хто заўсёды прыязджае з падарункамі? Няхай гэта будзе пачатак навучальнага года, выпускны вечар або Новы год, шэфы прывозяць патрэбныя ўсім рэчы — відэа- і аргтэхніку, канцылярскія прылады, кнігі, спартыўны інвентар. Акрамя таго, супрацоўнікі міліцыі па меры магчымасцяў дапамагаюць вырашаць шматлікія матэрыяльна-бытавыя пытанні.

Гэтым разам з нагоды самага чароўнага свята не абышлося без салодкіх сюрпрызаў, а таксама тэматычных для супрацоўнікаў МУС падарункаў — спартыўнага інвентару.

— У нас ужо ўстанавіліся добрыя адносіны і з педкалектывам, і непасрэдна з дзецьмі. Традыцыйна мы прымаем удзел ва ўсіх іх святах, а яны — ва ўсіх нашых мерапрыемствах. Ці гэта наведванне матчаў КХЛ з нашай любімай камандай «Дынама-Мінск» ці ўдзел у спартыўных святах, якія мы штогод праводзім і зімой, і летам, — адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства ўнутраных спраў Эдуард ЯРАШУК.

У сваю чаргу, дырэктар школы-інтэрната Ігар ДЗЯТЛОЎСКІ падкрэсліў, што на працягу ўжо не аднаго дзесяцігоддзя супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў — самыя дарагія госці на ўсіх святах, і дзеці іх шчыра і з нецярпеннем чакаюць. Паступова са строгіх шэфаў ім удалося ператварыцца ў па-сапраўднаму родных для хлопцаў і дзяўчат людзей.

Аб цёплых адносінах сведчыў і святочны канцэрт. Выхаванцы самастойна падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне, на што супрацоўнікі міліцыі адказалі выступленнем Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца ўнутраных войскаў МУС. У зале панавала атмасфера непадробнай весялосці. Завяршылася свята шырокім карагодам вакол бліскучай ёлкі, у якім нароўні кружыліся як юныя ўдзельнікі карнавалу, так і госці.

Дар'я КАСКО

kаskо@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Ад усяго сэрца

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.