Вы тут

У НАН Беларусі назвалі топ-10 вынікаў працы за 2016 год


У Нацыянальнай акадэміі навук традыцыйна назвалі топ-10 вынікаў працы за 2016 год у вобласці фундаментальных даследаванняў. У выніковы спіс увайшлі найлепшыя работы айчынных вучоных з розных інстытутаў.


Ганаровы спіс адкрывае даследаванне маладых навукоўцаў з Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава, якія вынайшлі метад для ажыццяўлення эфектыўнай квантавай тамаграфіі святла. Вынікі работы былі апублікаваны ў самым прэстыжным навуковым выданні — часопісе Nature. Супрацоўнікі гэтай жа ўстановы прадказалі і рэалізавалі новы тып светлавых палёў — лазерных пучкоў Эйры. Навукоўцы з Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі распрацавалі новы метад камп'ютарнага аналізу складаных выяў вялікіх памераў, ён ужо выкарыстоўваецца медыкамі для выяўлення раку грудзей на ранняй стадыі. Супрацоўнікі ДНВА «Парашковай металургіі» даследавалі працэсы спякання крэмнію і вугляроду з нанадабаўкамі, вынікам працы скарыстаюцца пры стварэнні астранамічных люстэркаў вялікага памеру. У Навукова-практычным цэнтры НАН па матэрыялазнаўстве выявілі стымуляванае і лазернае выпраменьванне ў шматкампанентных паўправадніках, што можа быць выкарыстана пры стварэнні сонечных элементаў новага пакалення.

Вучоныя Інстытута фізіка-арганічнай хіміі сінтэзавалі тлустыя кіслоты, якія могуць значна запавольваць біяхімічныя рэакцыі, што прыводзяць да разнастайных паталогій. Іх напрацоўкай скарыстаюцца пры стварэнні лекаў. А калектыў супрацоўнікаў Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі і Інстытута фізіялогіі атрымаў прынцыповыя даныя для прафілактыкі і лячэння парушэнняў метабалізму і нейрадэструктыўных паталогій. Адзначаецца, што вынік работы паказвае шлях да рашэння праблемы рэгенерацыі нервовых клетак. Традыцыйна ў спіс трапілі і археолагі з Інстытута гісторыі. Яны адкрылі і даследавалі археалагічны комплекс Кардон у Віцебскім Падзвінні, унікальны для Усходняй Еўропы помнік эпохі вікінгаў (VІІІ—X стагоддзі). А вучоныя Навукова-вытворчага цэнтра па земляробстве атрымалі рэгенераты з пыльнікаў жыта, што дазволіць значна паскорыць яго селекцыю.

Загаловак у газеце: Нервовыя клеткі... аднаўляюцца!

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.