Вы тут

Як выбраць бяспечныя цацкі?


Першыя цацкі з’яўляюцца ў хаце, калі толькі нараджаецца немаўля. Шматлікія бразготкі, мяккія зайчаняткі і коцікі, мобілі над калыскай... Сучасныя бацькі не шкадуюць грошай на сваіх любых дзетак і з кожным годам (дакладней, з кожным святам) жытло ўсё больш запаўняецца рознымі цацкамі, бо бабулі і дзядулі, цёткі і дзядзькі лічаць ганаровай павіннасцю прынесці самага вялікага мядзведзіка альбо найноўшы аўтамабіль для маленькага карапуза. Мала хто з іх задумваецца, ці бяспечныя цацкі для малога і для навакольнага асяроддзя.


Сённяшняе жыццё патрабуе ад нас увагі пры выбары цацак. Для гэтага трэба агучыць колькі простых парад:

  • Набывайце цацкі толькі ў спецыялізаваных крамах. Лепш не набываць іх у кіёсках, на базары ці "з рук". Невядома, з чаго робяць такія цацкі, а таксама ў якіх умовах адбываецца "вытворчасць".
  • Звяртайце ўвагу на наяўнасць сертыфіката.
  • Спыніце погляд на маркіроўцы. Там павінны быць назва цацкі, звесткі аб вытворцы і пастаўшчыку ў Беларусь, узрост дзіцяці, для якога прызначаны выраб, спосабы догляду і тэрмін прыдатнасці, а таксама перасцярогі.
  • Абавязкова захоўвайце чэк, упакоўку і этыкетку тавару.

  • Аддавайце перавагу цацкам з натуральных матэрыялаў. Абавязкова звярніце ўвагу на дадатковыя сродкі апрацоўкі вырабу, напрыклад на якасць фарбы, лаку на драўніне.
  • Калі вы ўсё ж вырашылі набыць цацку з пластыку, то аддайце перавагу поліпрапілену (маркіроўка "ПП", "РР" ці "5") – ён найменш шкодны. Не набывайце цацку з пластмасы, калі адчуваеце едкі пах – вам гарантаваны атручаны выраб.
  • Не набывайце шмат цацак! Гэта дрэнна адбіваецца і на наваколлі, і на дзіцячых паводзінах (многія псіхолагі прытрымліваюцца такой думкі).

Гарантаваць бяспеку дапаможа знак сертыфікацыі. Маленькі прышыты лагатып гаворыць аб тым, што ляльку правяралі спецыялісты ў адпаведнасці з рознымі нормамі.

 

"СТБ" – айчынны маркіровачны знак паведамляе, што сертыфікацыя праведзена адпаведна з беларускім заканадаўствам.

 

"РСТ" – расійскі адпаведнік, гарантуе бяспеку адпаведна расійскаму заканадаўству.

 

"УкрСЕПРА" – знак украінскай маркіроўкі, які таксама гарантуе бяспеку.

 

"ЕАС"  адзіны знак для ўсіх краін Еўразійскага эканамічнага саюза, выраб адказвае ўсім патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Саюза.

Асаблівай увагі заслугоўвае знак С Е, паколькі ён сведчыць пра тое, што выраб адпавядае асноўным запатрабаванням дырэктыў і стандартам Еўрапейскага саюза, з’яўляецца бяспечным для здароўя і навакольнага асяроддзя.

Ніякага дачынення да яго не мае знак СЕ (China Export), які азначае, што тавар быў выраблены ў Кітаі. Знакі нездарма лёгка пераблытаць – усё зроблена, каб увесці ў зман пакупніка, падсунуць няякасны і нават шкодны тавар. Будзьце пільнымі – шмат якія кітайскія вырабы небяспечныя!

Зрабі сам!

Добрая прыказка "хочаш зрабіць нешта добра – зрабі гэта сам" датычыцца і цацак. Так, лялька са старой шкарпэткі ці фігурка з салёнага цеста-пластыліну таксама спадабаюцца дзіцяці і могуць стаць героямі гульняў нават на некалькі гадоў. А як прыемна разам рабіць штонебудзь сваімі рукамі! Гэта карысна для развіцця фантазіі, паляпшэння адносінаў паміж бацькамі і дзецьмі і для наваколля. Асаблівы крэатыў праявяць бацькі, якія зробяць цацкі з прыродных матэрыялаў. 

Вольга ПРАЛЮК

Фота Надзеі БУЖАН

Друкуецца ў часопісе "Родная прырода"

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Што мы купляем праз інтэрнэт, і чаму айчынны гандаль у сеціве прайграе

Што мы купляем праз інтэрнэт, і чаму айчынны гандаль у сеціве прайграе

Электронны гандаль у нашай краіне працягвае расці. 

Грамадства

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

У Машы Афанасій жыве каля года. Такі незвычайны падарунак ёй зрабіў сябар.

Грамадства

Удзельнікі праекта «Настаўнік для Беларусі» стануць «свежым ветрам» у педкалектыве

Удзельнікі праекта «Настаўнік для Беларусі» стануць «свежым ветрам» у педкалектыве

1 верасня ў беларускія школы ў невялікіх населеных пунктах прыйдуць 12 крэатыўных і неабыякавых педагогаў, якія павінны ўдыхнуць у іх новае жыццё.

Эканоміка

Зменіцца парадак прыняцця рашэнняў у сумесных домаўладаннях

Зменіцца парадак прыняцця рашэнняў у сумесных домаўладаннях

Гэта прадугледжана новай рэдакцыяй Жыллёвага кодэкса, якая была прынята сёлета ў пачатку мая, а ўступіць у сілу з 1 студзеня наступнага года.