Вы тут

XV Рэспубліканскі экалагічны форум пачаўся ў Навагрудку


XV Рэспубліканскі экалагічны форум, які распачаўся ўчора, сабраў у Навагрудку больш за 10 000 гасцей. Прывітанне ўдзельнікам форуму ад беларускага лідара зачытаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Жаўняк.


Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык, вітаючы гасцей форуму, адзначыў, што сёння вельмі важна абменьвацца вопытам, як найбольш эфектыўна супрацьстаяць рызыкам і выклікам экалагічнага характару, якія ўплываюць і на развіццё гарадоў: «Таму мы ўскладаем вялікія надзеі на сённяшні форум і спадзяёмся, што на яго пленарным пасяджэнні, трох секцыйных пляцоўках, падчас выстаўкі прагучыць шмат цікавых ідэй, канкрэтных практычных прапаноў, якія стануць добрай асновай для прыняцця рашэнняў па забеспячэнні далейшага ўстойлівага развіцця малых гарадоў і Рэспублікі Беларусь у цэлым».

Вольга ПРАЛЮК

Загаловак у газеце: «Зялёны» Навагрудак

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.