Вы тут

Прамысловая кааперацыя можа быць пашырана


Прэм'ер-міністр Андрэй КАБЯКОЎ лічыць перспектыўнай прамысловую кааперацыю з Кастрамской вобласцю. Пра гэта ён паведаміў падчас сустрэчы з губернатарам суб'екта Расійскай Федэрацыі Сяргеем СІТНІКАВЫМ.


Паспяховыя прыклады такога ўзаемадзеяння ўжо ёсць, лічыць кіраўнік беларускага ўрада. Гаворка ідзе аб Мінскім маторным заводзе і Кастрамскім заводзе аўтакампанентаў. «Пакуль па невялікай наменклатуры ідзе ўзаемадзеянне, можна было б пашырыць. Мы ведаем, што вас цікавіць станкабудаванне — у нас ёсць пэўныя напрацоўкі», — растлумачыў прэм'ер-міністр. Беларусь і Кастрамская вобласць маглі б сумесна вырабляць прадукцыю, якая была б запатрабавана не толькі на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, але і за яго межамі, лічыць Андрэй Кабякоў.

Акрамя развіцця гэтай сферы, бакі дамовіліся наладжваць супрацоўніцтва ў продажы тэхнікі, аграрна-прамысловым сектары, ЖКГ, турызме, адукацыі і навуцы.

Вераніка ПУСТАВІТ

рustаvіt@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Не толькі маторы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.