Вы тут

Несанкцыянаваныя звалкі можна будзе ўбачыць з космасу


Беларускія вучоныя распрацавалі сістэму аэракасмічнага маніторынгу стану тэхнагенна змененых прыродных ландшафтаў, якая дапаможа выявіць несанкцыянаваныя кар'еры і звалкі.


Крыніцай інфармацыі для яе стануць здымкі, якія атрымліваюць з беспілотных авіяцыйных комплексаў і Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Цяпер апошняя тэсціруецца ў трох абласцях: Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай. Мяркуецца, што ўжо сёлета яна пройдзе апрабацыю і будзе выкарыстоўвацца па ўсёй краіне.

Як расказала дырэктар Інстытута геалогіі Навукова-вытворчага цэнтра па геалогіі Вольга БЯРОЗКА, эксплуатаваць сістэму будуць спецыялісты абласных выканаўчых камітэтаў. Па запыце яны будуць атрымліваць здымкі пэўных тэрыторый (у прыватнасці, былых месцаў здабычы карысных выкапняў), пасля чаго будзе праводзіцца іх візуальны аналіз. Гэта дазволіць выявіць несанкцыянаваныя кар'еры і незаконныя звалкі, што ўтварыліся на іх. Паводле слоў спецыяліста, такі спосаб значна больш эфектыўны за наземныя метады, а таксама таннейшы на 40 працэнтаў.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavec@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Пабачыць смецце з космасу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.