Вы тут

Праекты AirPhone і выкарыстання сумніка перамаглі на конкурсе BelSEF


Арганізатары конкурсу “Belarus Science and Engineering Fair” абвясцілі імёны аўтараў найлепшых праектаў, што ўдзельнічалі ў нацыянальным фінале.


Двое з іх прадставяць нашу краіну на міжнародным фінале, які пройдзе ў Лос-Анджэлесе ў маі гэтага года. Гэта адзінаццацікласнік 11-й слуцкай школы Уладзіслаў ГАДАЛАЎ, які стварыў перспектыўны смартфон AirPhone, а таксама дзесяцікласніца 1-й жодзінскай гімназіі Аляксандра КАХАВЕЦ, што вывучала магчымасці выкарыстання інвазіўнай для Беларусі расліны — сумніка — у фармакалогіі і энергетыцы.

Дыпломамі і каштоўнымі прызамі былі ўзнагароджаны найлепшыя праекты ў катэгорыях “Інфарматыка”, “Матэматычныя навукі”, “Праектаванне і робататэхніка”, “Фізіка”, “Экалогія і праблемы навакольнага асяроддзя, энергазберагаючыя тэхналогіі”. Спецыяльныя прызы ўручалі педагагічнае журы, бізнес-журы, маладзёжнае журы, а таксама Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Амерыканскае метэрэалагічнае таварыства, карпарацыя Intel, карпарацыя Ricoh, Арызонскі ўніверсітэт, Ельская навукова-інжынерная асацыяцыя.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zviazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.