Вы тут

Нявераў: дэкрэт №3 стымулюе ценявікоў працаваць легальна


На гэты аспект звярнуў увагу старшыня Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў.


Фота: 46.lv

Пазіцыя прафсаюзаў у дачыненні да занятасці чалавека вельмі зразумелая і адкрытая. "Для нас важна, каб чалавек быў заняты, каб ён працаваў, і працаваў легальна. Бо трэба разумець, што па Канстытуцыі адукацыя, ахова здароўя і многія іншыя дзяржаўныя паслугі даступныя для ўсіх. Але гэта ствараецца за кошт падатковых адлічэнняў працоўных беларусаў. Дэкрэт у першую чаргу накіраваны на тых, хто заняты ў ценявым сектары эканомікі. Выплата збору будзе стымуляваць такіх людзей выйсці з ценю і працаваць легальна", - падкрэсліў ён.

Іншае пытанне, што некаторыя грамадзяне трапілі пад дзеянне дэкрэта №3, але па аб'ектыўных прычынах не могуць працаваць. "Да нас паступаюць такія звароты. І мы, безумоўна, стараемся дапамагчы. Трэба сказаць, што ў большасці выпадкаў пытанне атрымоўваецца вырашыць аператыўна і на карысць людзей", - адзначыў Аляксей Нявераў. Старшыня Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў дадаў, што мясцовым органам улады пры вынясенні рашэння вызваліць чалавека ад выплаты збору або не, неабходна ўлічваць усе акалічнасці, напрыклад, стан здароўя і сямейнае становішча.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.