Вы тут

Газета “Літаратура і мастацтва” адсвяткавала 85-годдзе


На старонках газеты-юбіляра, якая сёння працуе ў межах Выдавецкага дома “Звязда”, адлюстравалася культурнае жыццё краіны ўсяго ХХ стагоддзя. Галоўнымі рэдактарамі гэтага выдання былі знаныя пісьменнікі і публіцысты, тут пачыналі свой шлях у літаратуру многія вядомыя творцы. Таму і не выпадкова, што 85-годдзе “ЛіМа” было заўважанае і адзначанае на самым высокім дзяржаўным узроўні.


- Газета “Літаратура і мастацтва” дае выдатную магчымасць маладым творцам заявіць пра сябе, узняць актуальныя тэмы, якая хвалююць грамадства, нясе добрае слова чытачам. – адзначыў Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім РЫЖАНКОЎ падчас урачыстай імпрэзы ў галерэі “Універсітэт культуры”. – Пра значнасць гэтага выдання сведчыць той факт, што калектыву рэдакцыі газеты накіраваў віншаванне кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

"На працягу многіх гадоў ваша выданне з'яўляецца аўтарытэтнай пляцоўкай для абмеркавання айчыннага літаратурнага працэсу. На яго старонках друкаваліся творы беларускіх класікаў, складвалася школа крытыкі, якая спрыяла якаснаму развіццю нацыянальнай культуры", - гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта, якое на вечарыне зачытаў Максім Рыжанкоў.

Больш падрабязна пра ўрачыстую імпрэзу-віншаванне газеты “Літаратура і мастацтва” чытайце заўтра ў “Звяздзе” і на нашым сайце.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesialuha@zviazda.by 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.