Вы тут

Стартаваў праект падтрымкі беларускага жаночага прадпрымальніцтва


Праект "ПаспяховаЯ", ініцыятарамі якога выступілі Белінвестбанк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, распачаўся днямі ў Мінску першай бізнес-сустрэчай прадпрымальніц. Серыя такіх сустрэч адбудзецца для 300 жанчын на працягу года не толькі ў сталіцы, але і ў абласных гарадах. У красавіку, напрыклад, гэта будзе Брэст.


Паводле слоў намесніка старшыні Праўлення ААТ "Белінвестбанк" Аляксандра ФІЛІПОВІЧА, размова ідзе аб прадастаўленні фінансавых і не толькі магчымасцей, якімі павінна скарыстацца як мага большая колькасць актыўных і зацікаўленых у развіцці свайго бізнесу жанчын, асабліва ў рэгіёнах.

Каля 50 дзелавых жанчын-кіраўнікоў бізнесу і ўласнікаў пазнаёміліся з міжнароднай праграмай "Жанчыны ў бізнесе", якая фінансуецца ЕБРР, Еўрапейскім саюзам, Швецыяй і Фондам падтрымкі краін з пераходнай эканомікай на ранняй стадыі развіцця. "ПаспяховаЯ" — частка гэтай праграмы, якая ўключае тры кампаненты. Першы — уласна фінансаванне. Яно прадастаўляецца праз банкі-партнёры (у 2016-м такім стаў Белінвестбанк). Другі — кансультацыі і павышэнне прадпрымальніцкіх навыкаў праз майстар-класы спецыялістаў у розных сферах. Усё ж такі грошы без ідэі не працуюць, а ў дадзеным выпадку можна атрымаць кансультацыю па стварэнні вэб-сайта, увядзенні сістэмы менеджменту якасці, па пытаннях лідэрства, лічбавым маркетынгу і г.д. Нарэшце, гэта і такі кампанент як нэтворкінг — фарміраванне кола знаёмых, якія дапамогуць карыснай парадай. Дарэчы, жанчыны ў бізнесе ахвотней аб’ядноўваюцца, больш схільныя раіцца і дзяліцца ўласным вопытам.

Вядучы менеджэр групы фінансавання і развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ЕБРР Вольга КУЗНЯЦОВА патлумачыла, што жанчыны дзейнічаюць больш асцярожна, наогул схільныя стрымліваць тэмпы развіцця сваіх арганізацый, і "нам хочацца дапамагчы ім стаць больш прывабнымі для тых жа банкаў, бо ў розных краінах свету менавіта бізнес пад кіраўніцтвам жанчын паказвае больш высокія тэмпы развіцця". Сёння банкі распрацавалі спецыяльныя прадукты, з улікам асаблівасцяў жаночага бізнесу.

Эфектыўнымі інструментамі ў галіне маркетынгу з удзельніцамі падзялілася эксперт-практык Дар’я САРМОНТ — заснавальнік і кіраўнік цэнтра упраўленчых рашэнняў Sarmont, аднаго з лідэраў у галіне маркетынгавых даследаванняў і стратэгічнага маркетынгу: "Майстар-класы ў межах "ПаспяховаЯ" — выдатная магчымасць падзяліцца сваімі ведамі і вопытам. Маркетынг — стратэгічная функцыя кампаніі, якая дазваляе быць канкурэнтаздольнымі і паспяховымі. І гэта функцыя заснавана на некалькіх правілах: вывучаць свайго кліента максімальна падрабязна, разумець яго чаканні, прапаноўваць адпаведны тавар або прадукт, правільна яго прэзентаваць, каб быць пачутымі кліентамі. Ужо неактуальна вырабіць якасны тавар, устанавіць канкурэнтаздольны кошт і чакаць патоку пакупнікоў. Неабходны эмацыйны складнік вашага прадукту ці брэнда, які будзе адпавядаць каштоўнасцям, ладу жыцця вашага пакупніка. Менавіта такі падыход дазваляе будаваць паспяховы бізнес".  

Адна з удзельніц праграмы "Жанчыны ў бізнесе", кіраўнік "Смачнай справы" Алена МАРОЗАВА адзначыла, што фінансавыя магчымасці дазволілі на этапе станаўлення яе кампаніі атрымаць магутны штуршок. 10 тысяч долараў прадпрыемства выкарыстала на ўкараненне ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння, што дазволіла на 60 працэнтаў павысіць продаж і аптымізаваць работу.    

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.