Вы тут

Навучэнцы са Слонімскага раёна атрымалі першыя пашпарты


У рамках акцыі «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» свае першыя пашпарты атрымалі навучэнцы дзяржаўных устаноў адукацыі Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Хлопцаў і дзяўчат запрасілі ў Авальную залу Палаты прадстаўнікоў, дзе дакументы ім уручылі дэпутат Ала СОПІКАВА і намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляслаў ПІРШТУК.


— Я абсалютна шчыра скажу, што нам столькі ўвагі ніхто ніколі не ўдзяляў, — адзначыў Баляслаў Пірштук. — Я добра памятаю, калі атрымаў свой першы пашпарт у 14 гадоў. Гэта было ў школе, у сціплай абстаноўцы. Вядома, нам таксама жадалі дасягнуць поспехаў, але тады мы і марыць не маглі пра тыя ўмовы, якія створаны сёння ў Беларусі для моладзі. Я абсалютна ўпэўнены, што Беларусь моцная талентамі. Нам важна бачыць таленты, падтрымліваць іх і развіваць, таму што беларусы ва ўсе часы трымалі высокую планку ў плане падрыхтоўкі сваіх кадраў.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Уласны дакумент

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.