Вы тут

Сёння — Сусветны дзень сну


Калі вы дрэнна спіце, то рызыкуеце здароўем.


Фота: bigmir.net

У ліпені фіны адзначаюць Дзень соні, а штогод у пятніцу другога поўнага тыдня сакавіка па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя адзначаецца Сусветны дзень сну. 

Збалансаванае харчаванне, правільная арганізацыя рэжыму дня, дастатковы час для сну — неабходныя ўмовы для фізічнага і псіхічнага здароўя. Даказана, што працяглы час “недасыпу” негатыўна адбіваецца на якасці жыцця, мы пачынаем зацыклівацца на адных і тых жа праблемах, становімся замкнёнымі і раздражнёнымі, губляем пачуццё гумару. Страта 4 часоў сну зніжае рэакцыю на 45 працэнтаў! Пагаршаецца памяць, абвастраюцца хранічныя захворванні. Дрэнны сон — крок насустрач інсульту, інфаркту, гіпертаніі, атлусценню, нервовым расстройствам і іншым сур’ёзным захворванням, нагадваюць у Міністэрстве аховы здароўя.

Не назапашвайце перыяды “недасыпу”. Не прымайце перад сном алкаголь, моцны чай, каву. Не пераядайце на ноч, але і не кладзіцеся спаць галоднымі. Пасля вячэры павінна прайсці каля 4 гадзін. Не спіце шмат. Ідэальная працягласць сну для дарослага — 7-8 гадзін. Некаторыя спецыялісты лічаць, што жанчынам патрабуецца дадатковая гадзіна сну, таму што яны больш эмацыянальныя. Дзецям для нармальнай работы арганізма неабходна 10 гадзін у суткі. Паўнацэнны сон можа палепшыць паводзіны, знізіць гіперактыўнасць, палепшыць уважлівасць.  

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.