Вы тут

Пагранічнікі папярэдзілі спробу прарыву на беларуска-ўкраінскай мяжы


У ноч на 20 сакавіка ў пункце пропуску «Аляксандраўка» на тэрыторыю Беларусі з Украіны незаконна ўехаў аўтамабіль. Пры гэтым транспартны сродак знёс шлагбаум, праехаў праз сродак прымусовага прыпынку, атрымаўшы механічныя пашкоджанні, і яго кіроўца паспрабаваў прарвацца ўглыб нашай тэрыторыі.


— У мэтах затрымання аўтамабіля супрацоўнікі органаў пагранічнай службы прымянілі табельную зброю, — расказаў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Антон БЫЧКОЎСКІ. — Дзякуючы зладжанай рабоце аператыўнай групы Дзяржпагранкамітэта транспартны сродак быў спынены непадалёк ад пункта пропуску. У выніку затрыманы двое грамадзян, асобы якіх устанаўліваюцца следчымі органамі. У гэтым аўтамабілі мог знаходзіцца яшчэ адзін невядомы, пошукі якога ў цяперашні час вядуцца.

Вядома, што падчас знешняга агляду аўтамабіля быў знойдзены пісталет маркі ТТ і два начыненыя магазіны, а таксама прадмет, знешне падобны да тратылу і электрадэтанатараў. Праводзяцца аператыўна-следчыя мерапрыемствы. Пакуль невядома, адкуль прыбылі парушальнікі.


Тым часам прадстаўнікі Дзяржаўнага пагранкамітэта расказалі і аб іншых інцыдэнтах, выяўленых за апошнія дні на нашай мяжы. Так, у Гомелі на транзітным грузавым самалёце, які ляцеў з Арменіі ў Балгарыю, знойдзены груз з перавышэннем радыяцыйнага фону ў 250 разоў. Гэта была скрынка, на якой мелася абазначэнне іанізуючай крыніцы. Пасля неабходных праверак груз быў прапушчаны цераз дзяржаўную граніцу Беларусі.

А ў Нацыянальным аэрапорце Мінск у ходзе пагранічнага кантролю пасажыраў рэйса Кіеў—Мінск выяўлены грамадзянін Японіі 1969 года нараджэння, які знаходзіцца ў спісе асоб, уезд якіх на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь закрыты або непажаданы. У ходзе разбору ўстаноўлена, што ён знаходзіўся на тэрыторыі Украіны і Ірака падчас вядзення баявых дзеянняў, пра што сведчылі адзнакі ў пашпарце замежніка. Акрамя таго, аналіз адкрытых крыніц інфармацыі паказаў, што грамадзянін Японіі затрымліваўся на тэрыторыі Ірака па падазрэнні ў дачыненні да дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» ў кастрычніку 2016 года. У выніку японца ў Беларусь не пусцілі.

У нядзелю ў пункце пропуску «Брэст» беларускія памежнікі выявілі муляж гранаты ў рэйсавым аўтобусе, які рухаўся з Германіі ў Расію. У ім знаходзілася рэчыва ў выглядзе парашку белага колеру. Па словах прадстаўніка Дзяржпагранкамітэта, муляж гранаты знаходзіцца на экспертызе, правяраецца яго прыналежнасць да выбуховых устройстваў, а таксама парашок, які ў ім знаходзіўся.

Вераніка КАНЮТА

kаnуutа@zvіаzdа.bу

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Якую ролю выконваюць валанцёры на самых буйных спартыўных турнірах

Якую ролю выконваюць валанцёры на самых буйных спартыўных турнірах

І хто будзе працаваць на Еўрапейскіх гульнях у Мінску.

Грамадства

Моцныя духам

Моцныя духам

Апошнія дні адзін з рэдактараў падпольнай «Звязды» правёў у фашысцкім засценку побач са сваімі паплечнікамі.

Грамадства

Ліпеньская казка на гары Карпацкай

Ліпеньская казка на гары Карпацкай

Ёсць ў Глыбоцкім раёне, недалёка ад вёскі Запруддзе, высокая гара, якую мясцовыя жыхары называюць Карпацкай. 

Грамадства

Каля 30% грыбоў з леташніх рынкаў ужываць у ежу было нельга

Каля 30% грыбоў з леташніх рынкаў ужываць у ежу было нельга

Будзьце пільныя ў дачыненні да таго, што і як ясце, іначай проста не пазбегнуць непрыемнасцяў.