Вы тут

У гэту суботу ў сталіцы — Open Air да самай ночы


8 красавіка Верхні горад ператворыцца ў велізарную сцэну — тут адбудзецца фестываль вулічнай музыкі Karol Jan Open Air ад “Аліварыі”. Тэхна і цымбалы, кавер-бэнды і песні культавых “Песняроў”, скрыпкі і віяланчэлі — на трох сцэнах пад адкрытым небам да самага вечара будуць іграць стрыт-бэнды. Варта чакаць і спецыяльных музычных сэтаў ад самых папулярных бараў вуліцы Зыбіцкай і вячэрняга выступлення ад групы Akute.


У кожным бары на Зыбіцкай можна будзе ўзяць жэтон і пакласці ў капялюш таго бэнда, выступленне якога спадабалася больш за ўсё. Пераможца атрымае ў выніку магчымасць зрабіць свой першы стрыт-відэакліп, які будзе размешчаны ў youtube.

Дзённы марафон музыкі пачынаецца ў 15.00, вячэрні — у 20.00.

“Мы хацелі б унесці свой уклад у развіццё Мінску еўрапейскага, — кажа намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу піваварнай кампаніі “Аліварыя” Ганна ГУБКІНА. — У Еўропе даўно праяўляюць цікавасць да выступленняў на адкрытым паветры менавіта  маладых і невядомых, якія праз вулічную музычную культуру могуць пракласці сабе шлях да вялікай кар’еры”. Член журы фестывалю Раман ЖЫГАРАЎ (беларуская рок-група Akute) прыгадвае, што першы альбом з’явіўся на свет акурат дзякуючы перамозе ў падобным конкурсе і атрыманні ў выніку тысячы долараў.    

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.