Вы тут

Мiнiстры ўнутраных спраў i лясной гаспадаркi разам высадзiлi дрэвы


Iгар Шуневiч i Мiхаiл Амельяновiч прынялi ўдзел у традыцыйнай добраахвотнай акцыi «Тыдзень лесу», якая ў Беларусi праводзiцца ўжо дзясяты раз. Сёлета яна прысвечана лiквiдацыi наступстваў разгулу стыхii ў мiнулым лiпенi. Свой асабiсты ўклад у аднаўленне лясоў кiраўнiкi двух ведамстваў унеслi на тэрыторыi Драчкоўскага ляснiцтва ў Смалявiцкiм раёне, дзе высадзiлi маладыя дубкi i клёны.


— Мiлiцэйскае ведамства ўдзяляе асаблiвую ўвагу захаванню прыродных рэсурсаў Беларусi. У гэтым пытаннi мы шчыльна супрацоўнiчаем з мiнiстэрствамi лясной гаспадаркi, сельскай гаспадаркi i харчавання, Дзяржаўнай iнспекцыяй аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце, — адзначыў мiнiстр унутраных спраў Iгар ШУНЕВIЧ. — Сённяшняе мерапрыемства атрымалася вельмi душэўным. Наш лес, прыродныя багацці — гэта здабытак, які неабходна памнажаць.

Нароўнi з кiраўнiком мiлiцэйскага ведамства да акцыi далучылiся намеснiк мiнiстра ўнутраных спраў па iдэалагiчнай рабоце i кадравым забеспячэннi Аляксандр Кобрусеў, начальнiк УУС Мiнскай вобласцi Iгар Яўсееў, а таксама курсанты Цэнтра павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў МУС. У сваю чаргу, мiнiстр лясной гаспадаркi Мiхаiл АМЕЛЬЯНОВIЧ падзякаваў прысутным за дапамогу i выказаў надзею, што вынiкi агульнай працы будуць заўважныя i праз стагоддзе.

Дар'я КАСКО

kasko@zviazda.by

Загаловак у газеце: Умацаваць «лёгкiя» планеты

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.