Вы тут

Чырвоны Крыж у Беларусі штогод дапамагае 600 тысячам людзей


Звыш 600 тысяч чалавек атрымліваюць штогод дапамогу і паслугі ад Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.


Толькі служба сясцёр міласэрнасці абслугоўвае дома на працягу аднаго года каля 1300 чалавек і аказвае звыш мільёна паслуг. Сёння актыўна пры гэтым выкарыстоўваецца методыка кінестэцікс, якая дапамагае падапечным развіваць рухальную актыўнасць і здольнасць да самаабслугоўвання. У таварыства ёсць два дзённыя цэнтры: у Гродне для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і ў Мінску — сацыяльны цэнтр для людзей з псіхічнымі захворваннямі. Займаецца Беларускі Чырвоны Крыж і падтрымкай людзей з туберкулёзам і ВІЧ/СНІДам. У 12 населеных пунктах працуе 14 груп, якія прапагандуюць здаровы лад жыцця. 80 валанцёраў прайшлі падрыхтоўку па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі, служба мае два кіналагічныя атрады, інфацэнтр «201», рэзерв запасу прадметаў першай неабходнасці на тысячу пацярпелых. За пяць гадоў дапамогу падчас надзвычайных сітуацый атрымалі каля 40 тысяч чалавек. 22 праекты Беларускага Чырвонага Крыжа арыентаваныя на розныя катэгорыі людзей, якім неабходна падтрымка, у тым ліку гэта дапамога бежанцам і вымушаным перасяленцам з Украіны.

Паводле слоў генеральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Вольгі МЫЧКО, у найбліжэйшыя дні абласныя і рэгіянальныя арганізацыі павіншуюць ветэранаў і ўручаць ім памятныя падарункі. Будуць падведзены вынікі бязвыплатнага донарства, а таксама ўручаны валанцёрскія білеты ўсім, хто далучыўся з ліку моладзі і не толькі.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Месяц добрых спраў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.