Вы тут

Аляксандр Папкоў: Аб уладзе судзяць па дэпутатах


Узровень мясцовага самакіравання трэба падымаць, каб праблемы людзей вырашаліся больш эфектыўна. Такую думку выказаў Аляксандр Папкоў, старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцоваму самакіравання Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, на круглым стале "Роля мясцовага самакіравання ў грамадскім і сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну і краіны ў цэлым", які адбыўся падчас выставы "СМІ ў Беларусі".   


"Менавіта дэпутаты фарміруюць бюджэт і зацвярджаюць яго. І даходную, і расходную частку. Таму калі сёння ў чалавека няма магчымасці напіцца вады, нармальна пад’ехаць да дому, вырашыць пытанні бяспекі свайго дзіцяці, хто першым павінен падняць гэтую праблему на дзяржаўным узроўні і вырашыць яе? Вядома, дэпутат. Аб уладзе, аб дзяржаве, аб кіраванні на дзве трэція судзяць па тым, як вырашаюцца пытанні людзей на месцах", - сказаў Аляксандр Папкоў.

Па яго словах, раней, у савецкія часы,  многія пытанні на сябе брала дзяржава і вырашала іх. Але цяпер іх накапілася настолькі шмат, што ў канцы канцоў узніклі сацыяльныя праблемы, з якімі трэба разбірацца не адкладаючы. Менавіта таму ўзровень мясцовага самакіравання трэба падняць на такую вышыню, каб яно магло іх без перашкод вырашаць.   

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.