Вы тут

Спецыялісты ў галіне дэмаграфіі пройдуць курс павышэння кваліфікацыі


Каля 40 спецыялістаў у галіне дэмаграфіі (прадстаўнікоў міністэрстваў аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны, эканомікі, выканаўчай улады розных узроўняў) пройдуць у Мінску курс павышэння кваліфікацыі «Асновы дэмаграфіі для дзяржаўных служачых».


На старце курса намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак заўважыў, што дэмаграфічныя працэсы ў еўрапейскіх краінах у цэлым падобныя, а самым важным з'яўляецца тое, што на іх можна і неабходна ўплываць. Шэраг прынятых у папярэднія гады мер дазваляе гаварыць сёння хоць і пра невялікія, але станоўчыя зрухі, сярод якіх — рост колькасці насельніцтва. Аднак у рэпрадуктыўны ўзрост уступае малаколькаснае пакаленне 1990-х, і тут таксама неабходна адшукаць спосабы станоўчага ўплыву на бязрадасную сітуацыю.

На працягу многіх гадоў курс па дэмаграфіі быў праведзены амаль у 20 краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Сёлета ён праводзіцца спецыяльна для беларускіх спецыялістаў з удзелам найлепшых экспертаў як самой Беларусі, так і Расіі, і некаторых міжнародных ВНУ, даследчых цэнтраў — Белдзяржуніверсітэта, Цэнтра сацыяльна-дэмаграфічных даследаванняў НДІ працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Інстытута дэмаграфіі Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта (Расія), Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, Санкт-Пецярбургскага эканоміка-матэматычнага інстытута РАН, Еўрапейскага цэнтра палітыкі і даследаванняў па пытаннях сацыяльнага дабрабыту (Аўстрыя), Карлава ўніверсітэта (Чэхія) і іншых.

Паводле слоў намесніка прадстаўніка ЮНФПА ў Рэспубліцы Беларусь Алены Касько, неабходна выкарыстоўваць багаты тэарэтычны патэнцыял у галіне палітыкі дэмаграфічнай бяспекі. Пры падтрымцы расійскага боку спецыялісты Міністэрства працы і сацыяльнай абароны працягваюць распрацоўваюць маніторынгавую сістэму ацэнкі эфектыўнасці праграм дэмаграфічнай бяспекі ў краіне.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дэмаграфія: вучымся ўплываць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Верагоднасць угадванняна ЦТ зніжаецца»

«Верагоднасць угадванняна ЦТ зніжаецца»

15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.

Грамадства

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Якую ролю адыграла моладзь у эканамічным і культурным жыцці краіны.

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.