Вы тут

У Дубаі заступіў на службу робат-паліцэйскі


Паліцыя Дубая ўзяла на працу робата RЕЕM, спраектаванага іспанскай кампаніяй РАL Rоbоtісs. Ён заступіў на службу літаральна гэтымі днямі.


RЕЕM уяўляе сабой гуманоіда на колах ростам 1,67 метра з галавой, дзвюма рукамі і сэнсарным экранам у грудзях, вага робата складае 100 кілаграмаў. Ён будзе патруляваць турыстычныя месцы і гандлёвыя цэнтры. Робат можа адказваць на пытанні, выдаваць патрэбную інфармацыю і даваць жыхарам магчымасць з дапамогай свайго тэрмінала праводзіць аплату паслуг паліцыі — напрыклад, прымаць аплату паркоўкі або штраф. Яшчэ ён умее аддаваць чэсць і ціснуць руку і бярэ на сябе папяровую працу.

Робат размаўляе на дзевяці мовах. Грамадзяне змогуць таксама паведамляць робату аб здзейсненых злачынствах, але расследаваннем будуць займацца жывыя людзі. RЕЕM умее распазнаваць твар, але дакладнасць распазнавання складае толькі 80%. Відэа з камер адразу перадаецца для аналізу ў камандны цэнтр. У дубайскай паліцыі расказалі, што ўжо працуюць над наступнай версіяй робата, які будзе выконваць усе функцыі сапраўднага паліцэйскага. Тым не менш насіць зброю яму не давераць. Гэтак жа ў горадзе павінен з'явіцца першы паліцэйскі ўчастак, у якім будуць служыць толькі робаты.

Адказны за падраздзяленне робатаў брыгадны генерал Абдула бін Султан заявіў у інтэрв'ю: «Мы збіраемся прыняць на паліцэйскую службу больш робатаў. Да 2030-га яны будуць складаць 25% штату паліцыі. Сістэма бяспекі, якую мы збіраемся ўкараніць у горадзе, зможа ў будучыні спыняць злачынствы. Да 2025 года Дубай увойдзе ў пяцёрку самых бяспечных гарадоў свету».

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.