Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з адкрыццём фестываля «Маладзечна-2017»


Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з адкрыццём XVІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

За гады існавання фестываль стаў яскравай падзеяй у культурным жыцці рэспублікі. Традыцыйна ён садзейнічае ўзбагачэнню духоўнай спадчыны нашых продкаў, папулярызацыі роднага паэтычнага слова, захаванню найлепшых дасягненняў музычнага мастацтва краіны.

Праграма сёлетняга свята, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння вялікіх песняроў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, надае запланаваным мерапрыемствам асабліва высокае гучанне.

Упэўнены, што гэты творчы форум зноў адкрые цікавыя праекты і новыя імёны, паспрыяе прафесійнаму росту маладых талентаў.

Жадаю ўсім удзельнікам фестывалю натхнення, а яго гасцям — прыемных уражанняў і цёплых сустрэч!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Свята духоўнай спадчыны

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.