Вы тут

Адносіны Беларусі і Карэі абмеркавалі ў Палаце прадстаўнікоў


Міжпарламенцкае супрацоўніцтва паміж краінамі ўжо наладжана, у заканадаўчых органах абедзвюх дзяржаў створаны групы сяброўства. У той жа час, на думку Уладзіміра АНДРЭЙЧАНКІ, старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, трэба надаць кантактам сістэмнасць.


Спікер упэўнены, што трэба праводзіць больш сустрэч на высокім узроўні. Ён прапанаваў арганізаваць сустрэчу парламенцкіх дэлегацый Беларусі і Карэі падчас найбліжэйшай Асамблеі Міжпарламенцкага саюза, у якой прымуць удзел парламентарыі абедзвюх краін. Уладзімір Андрэйчанка нагадаў, што ў лютым нашы краіны адзначалі 25-годдзе са дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін:

— Трэба сказаць, што за гэты час многае адбылося, але, відаць, самае галоўнае, што ў нас пашырыліся міждзяржаўныя кантакты. Гэта было зроблена дзякуючы таму, што ў нас было больш сустрэч, візітаў як на ўзроўні дзяржаўных органаў, так і дзелавых колаў. Усё гэта, безумоўна, было накіравана на тое, каб развіваць наша гандлёва-эканамічнае, культурнае супрацоўніцтва. Трэба сказаць, што за 2016 год у нас крыху паменшыўся таваразварот. Але ў першым квартале гэтага года ў нас ідзе павелічэнне на 36%. Думаю, што ў пашырэнні нашых кантактаў важную ролю іграе міжпарламенцкае супрацоўніцтва.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Сістэмнасць і новыя планы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.