Вы тут

20 краін ужо падтрымалі рэзалюцыю Беларусі ў АБСЕ


Сумесную работу ў міжнароднай плоскасці абмеркавалі беларускія і эстонскія дэпутаты падчас сустрэчы ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Асобнай тэмай стала летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая ўжо менш чым праз месяц, пройдзе ў нашай сталіцы.


— Для нас гэта вельмі важнае, вельмі адказнае мерапрыемства, — падкрэсліў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляслаў Пірштук. — Сярод іншага мы будзем прапаноўваць і сваю рэзалюцыю. На нашу думку, тэма дастаткова актуальная: мы прапануем сістэму мер, накіраваных на процідзеянне з'яўленню новых псіхаактыўных рэчываў. Мне здаецца, літаральна для ўсіх краін гэтая праблема відавочная. З'яўленне новых псіхаактыўных рэчываў асабліва моцна ўплывае на нашу моладзь. У цяперашні момант 20 з 57 дэлегацый, якія прымуць удзел у летняй сесіі, падтрымалі нашу рэзалюцыю. Мы будзем удзячны, калі парламентарыі Эстоніі, якія будуць прымаць удзел і якія з'яўляюцца членамі дэлегацыі ПА АБСЕ, таксама далучацца да гэтай рэзалюцыі.

Акрамя гэтага, віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу, что Беларусь хоча атрымаць статус назіральніка ў Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора.

— Мы ведаем вашы пазіцыі, ваш аўтарытэт і вагу. Нам бы хацелася, каб мы і тут былі добрымі партнёрамі, — адзначыў Баляслаў Пірштук.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.