Вы тут

Новае ў законе «Аб крэдытных гісторыях»


Учора на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу беларускія дэпутаты ў першым чытанні прынялі законапраект, які ўносіць змяненні ў Закон «Аб крэдытных гісторыях». Як адзначыў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Дзмітрый ЛАПКО, гэты праект паменшыць колькасць крэдытазалежных людзей, «якія спаборнічаюць, хто больш узяў крэдытаў».


Дакумент прадугледжвае ўдакладненне аб'ёму самой крэдытнай гісторыі, якая павінна фарміравацца пры атрыманні крэдытаў, таксама ўдакладняецца пералік арганізацый, якія павінны працаваць у рамках гэтага праекта.

Што дае гэты законапраект? Па-першае, больш поўную інфармацыю для банкаў, па-другое, будзе ацэньвацца ступень рызык крэдытаў, а таксама надзейнасць і плацежаздольнасць кліента. Гэта значыць, што банк зможа ўбачыць, ці варта выдаваць крэдыт той ці іншай асобе, — трэба толькі прагледзець яе крэдытную гісторыю.

Што, у сваю чаргу, законапраект дае людзям? «Яны таксама будуць несці адказнасць і задумвацца перад тым, як прыцягваць рэсурсы, пры гэтым разумеючы, што іх дзейнасць будзе кантралявацца Нацбанкам дадаткова. Законапраект забяспечыць празрыстасць усіх дакументаў, а гэта значыць празрыстасць дзейнасці людзей», — адзначыла член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Людміла НІЖЭВІЧ. Акрамя таго, гэта палегчыць нагрузку на сваякоў — і бацькам не прыйдзецца пагашаць крэдыты за сваіх дзяцей.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Сын не адказвае за бацьку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.