Вы тут

Дарожная бяспека ў летні перыяд


Матацыклісты і веласіпедысты, пакінутыя без нагляду дзеці і вадзіцелі, якія вяртаюцца з пікнікоў на прыродзе... Нягледзячы на тое, што ў цёплую пару года ўмовы надвор'я значна больш спрыяльныя для вандровак, простай сітуацыю на дарозе назваць нельга.


Як расказаў старшы інспектар упраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі МУС, маёр міліцыі Аляксандр БРУЙ, за 5 месяцаў гэтага года на дарогах краіны адбылося 1042 ДТЗ, 175 чалавек загінулі, 1141 атрымаў траўмы. 43 аварыі здарыліся па віне матацыклістаў, 37 — з удзелам веласіпедыстаў. У першым выпадку галоўныя прычыны — перавышэнне хуткасці і язда ў нецвярозым стане, у другім — выкарыстанне навушнікаў, рух па праезнай частцы, ігнараванне спешвання на рэгулюемых і нерэгулюемых пешаходных пераходах. Аляксандр Бруй падкрэсліў, што ведаць правілы дарожнага руху павінны не толькі кіроўцы механічных транспартных сродкаў, але і ўсе астатнія ўдзельнікі руху. Што датычыцца пешаходаў, то ім варта памятаць, што святлоадбівальныя элементы патрэбныя не толькі ў апраметнай цемры, засцерагчы сябе ніколі не будзе лішнім.

Катэгорыя, вартая асаблівай увагі, — дзеці. Сёлета ўжо адбылося 85 ДТЗ з іх удзелам, чацвёра загінулі.

— Аўтакрэсла або бустар неабходна выкарыстоўваць заўсёды, нават калі вы пад'язджаеце ўсяго два кіламетры да найбліжэйшага возера. Калі раней большасць здарэнняў з удзелам дзяцей адбываліся па іх віне, то цяпер у 70% выпадкаў прычына ў дарослых. Часцей за ўсё гэта звязана з няправільнай перавозкай дзяцей. Яшчэ адзін важны момант датычыцца непаўналетніх, якія хочуць адчуць сябе дарослымі і бяруць ключы ад бацькоўскай машыны. Нявопытнасць прыводзіць да страшных наступстваў, таму бацькам неабходна строга сачыць за падлеткамі, — адзначыў старшы інспектар.

Усё лета будзе ўзмоцнены кантроль на дарогах у святочныя і перадсвяточныя дні, будуць арганізоўвацца рэйдавыя групы да месцаў масавага адпачынку, праводзіцца тэматычныя акцыі. У сярэдзіне лета пройдзе аперацыя «Хуткасць». Супрацоўнікі ДАІ заклікаюць грамадзян быць асцярожнымі і паведамляць пра заўважаныя імі парушэнні на дарозе.

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Загаловак у газеце: 18+: непаўналетнім за рулём не месца

Выбар рэдакцыі

Палітыка

У адказе за гістарычную памяць

У адказе за гістарычную памяць

«Мы толькі цяпер пачынаем усведамляць і падыходзіць да ацэнкі рэальных маштабаў гібелі нашых людзей ад рук фашыстаў і іх памагатых у гады вайны».

Грамадства

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Бібліятэк, што функцыянуюць не ў цэнтральных сядзібах, не ў аграгарадках, а ў значна меншых населеных пунктах, ужо амаль не засталося.

Грамадства

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

Найлепшым спосабам прафілактыкі з'яўляецца прышчэпка ад COVІD-19.