Вы тут

У Докшыцкай бальніцы ідзе рэканструкцыя зубапратэзнай лабараторыі


У Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы, што на Віцебшчыне, працягваецца рэканструкцыя зубапратэзнай лабараторыі. Пасля завяршэння будаўнічых работ атрымаецца паўнацэннае стаматалагічнае аддзяленне з новым відам паслуг.


Пакуль зубапратэзаванне адбываецца ў асобным корпусе, а зубалячэнне ажыццяўляецца ў паліклініцы. Наспела патрэба і ў поўнай замене абсталявання. «Рэканструкцыя зубапратэзнага корпуса ўжо амаль завершана, патрабуецца яшчэ дааснашчэнне, пасля чаго на новым месцы працягнуць працаваць 15 спецыялістаў-стаматолагаў, — адзначае галоўны ўрач Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы Сяргей КУБАР. — Дзякуючы змяненням, з'явіцца і новы від паслуг — магчымасць вырабу металакерамічных зубных канструкцый».

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.