Вы тут

Грамадзянам, якія не фінансуюць дзяржрасходы, пачалі вяртаць зборы


У Беларусі пачалі вяртаць зборы грамадзянам, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў у 2015 годзе, паведаміла сёння журналістам намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка.


Святлана Шаўчэнка нагадала, што 9 сакавіка адбылася нарада ў кіраўніка дзяржавы. "Там дакладна былі акрэслены ўсе асноўныя напрамкі работы па дэкрэце нумар 3, расстаўлены прыярытэты і было абазначана, што вяртанне збору будзе ажыццяўляцца тым асобам, якія пачалі працаваць ужо. Гэта і будзе зроблена, такое распараджэнне сёння ёсць, і падатковыя органы пачалі работу", - растлумачыла яна.

Адказваючы на пытанне, колькім грамадзянам ужо вярнулі збор, намеснік міністра расказала, што канкрэтных лічбаў пакуль няма. "Распараджэнне толькі прынята, і мы літаральна гэтымі днямі пачалі работу. Па выніках давядзём інфармацыю", - адзначыла яна.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.