Вы тут

Будзільнік ў сцяне пішчаў 13 гадоў


У амерыканскім населеным пункце Рос (штат Пенсільванія) са сцяны дома дасталі электронны будзільнік, які спрацоўваў штодня на працягу 13 гадоў, паведамляе KDKА-TV.


У 2004 годзе домаўладальнік вырашыў вызначыць, дзе менавіта праходзіць схаваны ў сцяне кабель тэлевізійнай антэны. Для гэтага ён завёў будзільнік і паспрабаваў спусціць яго па трубе на вяроўцы, але ўпусціў яе і не змог выцягнуць назад. З таго часу кожны дзень роўна ў 6.50 са сцяны чуўся піск, і жыхары нічога не маглі з гэтым зрабіць. Нядаўна мясцовы тэлеканал паказаў рэпартаж пра будзільнік, які столькі гадоў даймаў жыхароў дома. Яго ўбачылі супрацоўнікі кампаніі, якая спецыялізуецца на ўстаноўцы сістэм ацяплення, і вырашылі дапамагчы жыхарам. Пры дапамозе камеры ў іх атрымалася высветліць, дзе знаходзіцца прылада. Затым будзільнік вынялі праз адтуліну, зробленую ў сцяне з боку гаража. Высветлілася, што пальчыкавая батарэйка, якая столькі гадоў сілкавала будзільнік, акіслілася, але працягвала працаваць.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.