Вы тут

Такі гармідар, што хоць плач


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

Гармідар — бязладдзе, блытаніна, вэрхал.

Адо́нак — подсціл з галля, жэрдак, на які кладуць стог. «Працавалі дружна: жанчыны зграбалі сена
ў валкі, мужчыны складалі ў копы і падносілі іх на насілках да адонкаў», — чытаем у Рамана Сабаленкі.

Каліта́ (устарэлае) — сумка для грошай; вялікі кашалёк. Дарэчы, слова «каліта» ўзята са старажытнарускай мовы, у якой з'явілася з цюркскіх гаворак.

Вало́га (устарэлае) — густы кісель з малака, разведзенага вадой. У пост, або калі не было малака, валогу рабілі з тоўчанага канаплянага семя. Яго залівалі вадой, шалупінне асядала на дно, а зверху адстойвалася валога.

Ра́жка — пасудзіна для кармлення жывёлы. Падобна да цэбра, але меншых памераў, прыкладна на 15—20 літраў.

Са́ндрык — карніз над аконным або дзвярным праёмам будынка.

Шы́льда — дошка з надпісам назвы ўстановы; вывеска.

Хоць плач — цяжкае, бязвыхаднае становішча; выказванне адчаю, бяссілля. Беларускія адпаведнікі: хоць рэпку спявай, хоць гвалт крычы. Рускі: хоть волком вой.

Ператварыцца ў слых — прыслухоўвацца да чаго-небудзь, уважліва слухаць што-небудзь. Беларусы яшчэ скажуць: вастрыць вушы, настаўляць вушы. Рускія: насторожить уши.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.