Вы тут

Днямі мінчанка ледзь не загінула з-за варэння


Летняя нарыхтоўка закрутак можа абярнуцца сур'ёзнымі праблемамі. Прычым справа далёка не заўсёды крыецца ў саміх дарах прыроды. Днямі жыхарка сталічнай вуліцы Шышкіна ледзь не загінула з-за... варэння. Позна вечарам да ратавальнікаў паступіла паведамленне аб задымленні ў яе кватэры. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, па знешніх прыкметах нічога незвычайнага не назіралася.


Як паведамляюць у прэс-службе ведамства, падчас выcвятлення абставін было ўстаноўлена, што ў кватэры на трэцім паверсе дома адбылося загаранне ежы. На электрычнай пліце без увагі было пакінута варэнне. Работнікамі МНС была выратавана неабачлівая гаспадыня — яна знаходзілася на канапе ў жылым пакоі, была ў прытомнасці, але самастойна ўстаць не магла. Пасля агляду жанчыны брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі шпіталізацыя не патрабавалася. Пажар лакалізавалі і ліквідавалі ратавальнікі. Ім пашкоджана (закурана) кухня ў кватэры.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Небяспечнае варэнне

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.