Вы тут

З 25 ліпеня Wі-Fі будзе на ўсіх вакзалах Беларусі


Ідэя зрабіць Wі-Fі на чыгуначных вакзалах нарэшце не пакінула ў баку і прадстаўнікоў Беларускай чыгункі. Плануецца, што з 25 ліпеня ўсе вакзалы краіны павінны афіцыйна пагрузіцца ў лічбавую нірвану.


Нагадаем, што Беларуская чыгунка сумесна з СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» з 10 ліпеня ў тэставым рэжыме арганізавала бясплатны доступ да інтэрнэту па тэхналогіі Wі-Fі на чыгуначных вакзалах. Хот-споты (тыя самыя месцы, дзе магчыма зайсці ў сеціва) сеткі Wі-Fі з'явіліся ў залах чакання і холах на чыгуначных вакзалах у Мінску, Оршы, Маладзечне, Барысаве, Баранавічах, Лідзе, Гродне, Лунінцы, Пінску, Гомелі, Жлобіне, Калінкавічах, Магілёве, Асіповічах, Бабруйску, Крычаве, Віцебску і Полацку. І там усё сур'ёзна — хуткасны доступ у сеціва забяспечваецца пры дапамозе тэхналогіі 4G і аптычных каналаў сувязі.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Краіне — постындустрыялізм, вакзалу — Wі-Fі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.