Вы тут

Танныя крэдыты для шматдзетных сем'яў захаваюцца


Прэзідэнт падоўжыў дзеянне Указа №585 для шматдзетных і маладых сем'яў, якія ўжо ўзялі крэдыты на будаўніцтва жылля. Адпаведны Указ №274 падпісаны ў сераду, 2 жніўня. Згодна з ім тыя з гэтай катэгорыі грамадзян, хто ўжо заключыў крэдытны дагавор на будаўніцтва, рэканструкцыю ці набыццё жылля да 6 жніўня 2017 года, змогуць разлічваць на дапамогу дзяржавы.


Паводле інфармацыі прэс-службы Прэзідэнта, Указ №274 уносіць змяненні ва Указ №240 аб увядзенні ў Беларусі адрасных жыллёвых субсідый. Людзі, якія разлічвалі на субсідыі і ўзялі крэдыты на жыллё, трапілі ў цяжкую сітуацыю — калі да жніўня іх дамы не былі б здадзены, паводле Указа №585 субсідыі ім ужо не атрымаць, а паводле 240-га яны б яшчэ не паспелі іх узяць. У далейшым у Мінбудархітэктуры прызналі, што адмена Указа №585 была памылкай, і папрасілі Прэзідэнта падоўжыць яго дзеянне.

Нагадаем, што ў пачатку ліпеня кіраўнік дзяржавы падпісаў Указ №240 аб адрасных субсідыях на жыллё, які пачне дзейнічаць з 6 жніўня. Планавалася, што з гэтай жа даты страціць сілу іншы ўказ аб дзяржпадтрымцы маладых і шматдзетных сем'яў — №585. Зараз па Указе №585 на атрыманне субсідый прэтэндуюць 148 шматдзетных і 2814 маладых сем'яў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.