Вы тут

У членаў беларускага парламента адбылася рабочая паездка


На мінулым тыдні парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаілам Мясніковічам знаходзілася з візітам у Турэцкай Рэспубліцы. Візіт парламенцкай дэлегацыі Беларусі ў Турцыю паспрыяў далейшай актывізацыі міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, абмеркаванню перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва, а таксама іншых пытанняў, якія маюць узаемную цікавасць.


7 жніўня ў Анкары ў рамках візіту парламенцкай дэлегацыі адбылася сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча са Старшынёй Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі Ісмаілам Кахраманам. Бакі абмеркавалі перспектывы актывізацыі міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў важнасць пашырэння кантактаў паміж групамі дружбы, якія дзейнічаюць у парламентах дзвюх краін, а таксама пацвердзіў гатоўнасць прыняць у Беларусі дэлегацыю групы дружбы Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі. Кіраўнік беларускай дэлегацыі адзначыў, што ў Беларусі станоўча ацэньваюць дружалюбныя крокі з боку Турцыі ў рамках узаемадзеяння на розных міжнародных пляцоўках.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Турэцкі візіт

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.