22 Верасень, субота

Вы тут

Што робіць нас беларусамі?


Праз некалькі дзён, 2 верасня, наш самы старажытны горад ператворыцца ў бадай галоўную культурна-асветніцкую пляцоўку краіны. Натуральна, што ўжо задоўга да свята на старонках друкаваных і інтэрнэт-выданняў, у эфірах тэлеканалаў пачало з'яўляцца мноства матэрыялаў і пра само свята, і пра самыя яркія яго акцэнты.


Падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства ў Полацку вялася на самым сур'ёзным узроўні. Фота БЕЛТА

«Шырокая ўвага СМІ — гэта знак таго, што дзяржава дбайна клапоціцца пра развіццё нацыянальнай духоўнасці, культуры, кнігавыдання і ў цэлым пра ўсё тое, што робіць нас беларусамі, умацоўвае наш сённяшні дзень і працуе на далёкую перспектыву, — лічыць міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ. — Гэта даказвае і работа нацыянальнага арганізацыйнага камітэта, які зараз узначальвае намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко і ў які ўваходзяць прадстаўнікі амаль усіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Наведваючы ў складзе аргкамітэта Полацк, я злавіла сябе на думцы, што варта часцей бываць у старажытных гарадах краіны, з багатай гісторыяй і развітой духоўнасцю, каб ведаць, адкуль нашы карані».

Палачане ўмеюць здзіўляць, таму не ўсе сюрпрызы праграмы раскрытыя і не ўсе лічбы і вынікі вядомыя. Мы яшчэ даведаемся, хто стане лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі, а таксама ўпершыню зможам пабачыць тэатралізаваную праграму «Беларускі шлях», якая распавядзе пра нашу дарогу да незалежнасці. Яе аўтары зрабілі акцэнт на тым, што беларуская дзяржава грунтуецца не на заваёвах і войнах, але на стваральнай працы выдатных асветнікаў.

«У гэтай маштабнай дзеі будзе паказаны наш шлях да сучаснасці — ад першых княстваў на поўначы краіны, ад Рагвалода і Рагнеды; праз дзейнасць выдатных асветнікаў Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага, пісьменнікаў — пачынальнікаў нацыянальнай літаратуры. Адным з лейтматываў пастаноўкі стануць нацыянальныя сімвалы, у іх ліку — крыж Ефрасінні Полацкай», — расказала першы намеснік міністра культуры Ірына ДРЫГА.

Дзень пісьменства — гэта, безумоўна, і свята кнігі. У Полацк рыхтуецца выправіцца дэлегацыя са 120 пісьменнікаў, якія перададуць 100 кніг сучасных аўтараў у бібліятэкі горада, а літаратурная праграма ўключае як чытанні, так і музычныя выступленні, канцэрты. Дарэчы, мы даведаемся і імёны пераможцаў конкурсу «Жывая класіка», у якім прынялі ўдзел некалькі тысяч школьнікаў з усіх рэгіёнаў краіны.

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

500-годдзе беларускага кнігадрукавання — адзін з яркіх акцэнтаў свята. Гэты выдатны юбілей ужо адзначаны цэлым шэрагам сацыяльна значных праектаў. Адзін з якіх — «Сусветная спадчына Францыска Скарыны» — уганараваны Гран-пры Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» краін — удзельніц СНД. Такая высокая ацэнка яшчэ раз пацвярджае, што спадчына Скарыны, яго традыцыі — гэта гонар не толькі нацыянальнага, але і сусветнага кнігавыдання.

Сталіцай наступнага Дня беларускага пісьменства стане Іванава, што на Брэстчыне. Вялікая дэлегацыя кіраўніцтва горада і вобласці рыхтуецца прыехаць у Полацк, каб пераняць ганаровую эстафету і павучыцца, як варта прымаць гасцей.

Шмат яшчэ можна распавядаць пра сёлетняе свята пісьменства. Ды што казаць — лепш выправіцца на выхадныя ў Полацк, каб далучыцца да гэтага грандыёзнага дзейства.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesіaluha@zvіazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.