Вы тут

Мінск за­пра­шае на Дзень тан­кіс­та


Да ўва­гі мін­чан і гас­цей ста­лі­цы! Пры пад­трым­цы Мінск­ага гар­вы­кан­ка­ма ў рам­ках свят­ка­ван­ня 950-год­дзя бе­ла­рус­кай ста­лі­цы кам­па­нія Wargamіng пра­во­дзіць гран­ды­ёз­нае свя­та — Дзень тан­кіс­та, які сё­ле­та ад­бу­дзец­ца 10 верасня, у нядзелю, у мін­скім пар­ку Пе­ра­мо­гі. Ува­ход на ме­ра­пры­ем­ства воль­ны.


У 14:00 у пар­ку пач­не ра­бо­ту га­лоў­ная сцэ­на, на якой да 23:00 бу­дуць змя­няць адзін ад­на­го хэд­лай­не­ры, рас­пра­цоў­шчы­кі World of Tanks і ўдзель­ні­кі тан­ка­ва­га тур­ні­ру. Та­кім чы­нам, вы ўба­чы­це: вы­ступ­лен­не DJ Alen, груп ROSTANY, "Ундэр­вуд", "Без Бі­ле­та", 5'NІZZA, Най­ка Бар­зо­ва і, вя­до­ма ж, змо­жа­це па­гу­та­рыць з рас­пра­цоў­шчы­ка­мі World of Tanks.

У 16:45 на сцэ­не прой­дзе фі­нал усе­бе­ла­рус­ка­га тур­ні­ру "Час тан­каў. Біт­ва ўзво­даў", у якім бу­дуць зма­гац­ца ка­ман­ды Platoon і Loshadka. Пе­ра­мож­ца атры­мае шанц ад­пра­віц­ца ў ліс­та­па­дзе 2017 го­да на су­пер­фі­нал у Ека­ця­рын­бург. Атры­маць каш­тоў­ныя пры­зы на Дні тан­кіс­та змо­гуць і тыя ўдзель­ні­кі, якія пра­явяць ся­бе лепш за ўсіх у зо­не аса­біс­та­га за­лі­ку. Для іх бу­дзе аб­ста­ля­ва­на маш­таб­ная гуль­ня­вая пля­цоў­ка з 120 кам­п'ю­та­ра­мі.

У пра­меж­ках па­між тур­ні­ра­мі і ўдзе­лам у ак­тыў­нас­цях усіх гас­цей свя­та бу­дзе ра­да­ваць ве­лі­зар­ная зо­на фуд-кор­таў, якая бу­дзе ўклю­чаць больш за 30 кро­пак раз­на­стай­на­га стрыт-фу­ду: па­чы­на­ю­чы ад дра­ні­каў, бур­ге­раў і хот-до­гаў і за­кан­чва­ю­чы роз­ны­мі ві­да­мі дэ­сер­таў, са­ла­таў, ка­вы і краф­та­ва­га пі­ва. Тых, хто прый­шоў, ча­кае больш за 45 зон ак­тыў­нас­ці для ўсіх уз­рос­таў і на лю­бы густ. Больш ін­фар­ма­цыі мож­на знай­сці на кар­це ме­ра­пры­ем­ства.

Пры­ходзь з сям'­ёй і сяб­ра­мі! Слу­хай му­зы­ку, ад­па­чы­вай, пад­трым­лі­вай удзель­ні­каў!

Пад­час Дня тан­кіс­та ўсё, што ад­бы­ва­ец­ца, бу­дзе транс­лі­ра­вац­ца ў пра­мым эфі­ры на ўсіх афі­цый­ных ка­на­лах тан­ка­вай су­поль­нас­ці: ВК, ОК, FB, YouTube і Twіtch. Усе ах­вот­ныя змо­гуць да­лу­чыц­ца да свя­та ў ан­лай­не, прос­та пе­рай­шоў­шы па спа­сыл­цы https://www.twіtch.tv/wargamіng_lіve.

Дзень тан­кіс­та — на­ша свя­та!

Іван ХВІР

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.