Вы тут

Святавольскія лесаводкі


На вытворчых участках Калінінскага лясніцтва Івацэвіцкага раёна заўсёды вылучаюцца гэтыя дзве жанчыны — у працы засяроджаныя, адказныя, у час адпачынку — вясёлыя, жартаўлівыя. Памочнік ляснічага Святлана ПАЛЯЧОК і майстар лесу Тамара ШЫЛІК — прафесіяналы-лесаводы.


Святлана (на фота злева) дваццаць шэсць гадоў таму скончыла Полацкі лясны тэхнікум і прыехала ў Святую Волю, — у гэтай вёсцы знаходзіцца кантора ўстановы. Святая Воля стала другой радзімай і для Тамары, якая ў свой час набыла прафесію ў Велікалуцкім лясным тэхнікуме ў Пскоўскай вобласці. Кіраўнік Калінінскага лясніцтва Мікалай Брычкалевіч з задавальненнем характарызуе сваіх падначаленых, кажа, што гэтыя жанчыны знайшлі сябе ў лясной справе, сталі незаменнымі ў лясніцтве і, нягледзячы на не вельмі лёгкія ўмовы працы, застаюцца сапраўднымі жанчынамі.

На здымку: Святлана Палячок і Тамара Шылік на праблемным участку хвойнага лесу, які трэба ратаваць ад вяршыннага караеда, абмяркоўваюць, якія меры неабходна распачаць у першую чаргу.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.