Вы тут

Адстаўны інжынер ВПС ЗША напісаў кнігу пра сакрэтную турму прышэльцаў


Інжынер ВПС ЗША Рэйманд Жыманскі, які выйшаў у адстаўку пасля 39 гадоў службы, напісаў кнігу «50 адценняў шэрых», у якой расказвае аб сакрэтнай турме для іншапланецян, нібыта размешчанай у падземных тунэлях авіяцыйнай базы Райт-Патэрсан у штаце Агаё. Пра гэта паведамляе брытанскае выданне The Sun.


Паводле слоў Жыманскі, ён даведаўся тайну ў першы тыдзень службы ад свайго настаўніка, якога называе Эл. Той нібыта расказаў, што пасля крушэння лятаючай талеркі ў штаце Нью-Мексіка, вядомага як Розуэльскі інцыдэнт, машына і яе насельнікі былі дастаўлены менавіта на гэтую базу. На працягу наступных дзесяцігоддзяў Жыманскі неаднаразова ўдзельнічаў у размовах, якія пацвярджаюць словы Эла. «І ніхто ні разу не сказаў — «Ты дурнаваты, у нас няма ніякіх іншапланецян!» Многія ўхмыляліся, але ніхто не аспрэчваў», — падкрэсліў аўтар кнігі. Жыманскі дадаў, што асабіста ён не бачыў ні падзямелляў, ні прышэльцаў, але некалькі разоў сустракаў на базе персанажаў, падобных на герояў галівудскага фантастычнага фільма «Людзі ў чорным», апранутых у цёмныя касцюмы і капелюшы нават у гарачыя летнія дні. На яго думку, гэта былі супрацоўнікі ўрадавай спецслужбы, занятыя ўтойваннем доказаў.

Шэрымі (у рускай мове таксама выкарыстоўваецца варыянт «грэі», ад англійскага grey — «шэры») ва ўфалогіі называюць адну з іншапланетных рас. Іх апісваюць як чалавекападобных істот без відавочных палавых прыкмет, з гладкай шэрай скурай, непрапарцыйна буйной галавой і вялікімі чорнымі вачыма. Звесткі аб іх характары і паходжанні розняцца.

Кадр з ві­дэа­ро­лі­ка «Ана­та­мі­ра­ван­не пры­шэль­ца».

Розуэльскі інцыдэнт — выбух лятаючага аб'екта ў небе над горадам Розуэл (штат Нью-Мексіка), які адбыўся ў чэрвені 1947 года. Паводле афіцыйнай версіі, гэта быў метэазонд, канспіролагі лічаць, што гаворка ішла пра крушэнне НЛА. У 1995 годзе быў апублікаваны відэаролік «Анатаміраванне прышэльца», нібыта зняты на сакрэтнай базе. Спецыялісты высветлілі, што запіс зроблены на апаратуры 60-х гадоў, а патолагаанатамы знайшлі мноства парушэнняў у дзеяннях людзей у кадры, аднак прадзюсар Рэй Санцілі, які апублікаваў яго, сцвярджае, што гэта не падробка, а прайграванне арыгінальнай стужкі, страчанай з-за спякоты і вільгаці.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Яны недзе побач?

Выбар рэдакцыі

Спорт

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці. 

Грамадства

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Звязацца з храмам у гонар Георгія Перамаганосца, дзе служыць айцец Валерыян, можна па тэлефоне, які няцяжка знайсці ў інтэрнэце. 

Эканоміка

На «ТІБО-2019» Белпошта паказала новыя тэхнічныя цікавінкі

На «ТІБО-2019» Белпошта паказала новыя тэхнічныя цікавінкі

Якія неўзабаве ўвойдуць у прафесійны побыт.

Грамадства

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!