Вы тут

Беларусі і Латвіі трэба актывізаваць сумесныя транспартныя праекты


Такое меркаванне выказаў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з латвійскай дэлегацыяй на чале з намеснікам старшыні (віцэ-спікерам) Сейма Латвійскай Рэспублікі Гундарсам Даўдзэ.


— Ёсць шмат цікавых праграм, якія можна рэалізаваць, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. — Зараз мы актыўна ўключыліся ў работу па глабальным кітайскім праекце «Адзін пояс — адзін шлях»... Цалкам магчыма, што гэта можна рэалізаваць з удзелам Латвіі.

Ён таксама заўважыў, што для дзвюх дзяржаў надзвычай актуальнае інвестыцыйнае супрацоўніцтва. «Што датычыцца інвестыцый і сумесных кампаній, то тут яшчэ вельмі шмат працы», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

На сустрэчы з гэтай жа латвійскай дэлегацыяй намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна адзначыла, што міжпарламенцкія адносіны паміж Беларуссю і Латвіяй выходзяць на абсалютна новы віток. «Сітуацыя, якая склалася ў нашых двухбаковых адносінах, — гэта 52 пагадненні і розныя дагаворы, гэта тавараабарот, які па выніках 2016 года перавысіў 260 мільёнаў долараў і ўжо за 7 месяцаў склаў практычна 70 мільёнаў долараў, гэта інвестыцыі — амаль 99 мільёнаў долараў за мінулы год, — падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна. — Разам з тым, мы выдатна ведаем, што калі браць 2014 і 2015 гады, то тавараабарот пакуль не дасягнуў той планкі, якую мы маглі б рэалізаваць».

Асноўнымі аспектамі, якія абмеркавалі бакі, сталі будучы чэмпіянат свету па хакеі, які пройдзе ў Беларусі і Латвіі ў 2021 годзе, узаемны турызм, якасць аўтамабільных дарог, а таксама ўмовы вядзення бізнесу. «Мы дамовіліся сёння аб сумесным пасяджэнні нашых камісій, на якім будуць разгледжаны канкрэтныя пытанні і будуць прапаноўвацца рашэнні», — дадала Мар'яна Шчоткіна.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Новы віток узаемаадносін

Выбар рэдакцыі

Культура

У нядзелю яўрэі святкуюць Новы год дрэў

У нядзелю яўрэі святкуюць Новы год дрэў

На гэта свята асаблівым чынам спажываюць розную садавіну, запіваючы келіхамі добра разбаўленага віна.

Грамадства

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Работадаўцы кажуць, што быць добрым праграмістам і ўмець пісаць код для эфектыўнай работы ўжо недастаткова.

Культура

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

«Адышоў час, калі гасцям патрэбныя былі толькі «чарка і скварка», ім ужо цікавыя музеі, культурная праграма».