Вы тут

У каго «самы доўгі ў свеце язык»?


Сярод сабак, зрэшты. 8-гадовага сенбернара па мянушцы Мочы Рыкерт з амерыканскага горада Су-Фолз у штаце Паўднёвая Дакота прызналі сабакам з самым доўгім у свеце языком.


Даўжыня языка Рыкерта складае 18,58 сантыметра. Пра гэта згадалі ў спецыяльным выданні Кнігі рэкордаў Гінеса, прысвечаным дасягненням жывёл. Паводле слоў гаспадыні жывёлы, Мочы — жыццярадасная, бесклапотная жывёла з выдатным характарам. Ён любіць, калі яго апранаюць у касцюмы, фатаграфуюць і кормяць салодкай бульбай. Дарэчы, наяўнасць такога доўгага языка дастаўляе сенбернару і пэўныя бытавыя нязручнасці. Так, гаспадыні прыходзіцца даваць яму прысмакі па-асабліваму, каб сабака змог іх праглынуць.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.