21 Чэрвень, чацвер

Вы тут

У старажытным Нясвіжы распачалася новая праваслаўная традыцыя


У мінулую нядзелю прайшоў хросны ход у гонар Абраза Багародзіцы Адзігітрыі.


Пятнаццатага кастрычніка Праваслаўная Царква адзначае день Афонскага абраза Божай Маці Адзігітрыі Ксенафонцкая. Копія гэтага абраза нядаўна была прывезена з грэчаскага манастыра на Святой гары Афон і ахвяравана нясвіжскаму прыходу Сабора Беларускіх святых. Цяпер гэты абраз можна ўбачыць у капліцы Святой Праведнай Сафіі Слуцкай, а таксама  паўдзельнічаць у хросных шэсцях.

Пасля  ранішняга нядзельнага набажэнства пад кіраўніцтвам пратарыея  Алега Абрамовіча, прыхаджане выправіліся ў запланаванае паломніцтва з абразамі і духоўнымі песнапеніямі. Прайшлі пад старажытнай Слуцкай брамай – помнікам беларускага дойлідства, завіталі ў драўляную Свята-Георгіеўскую царкву і адслужылі там непрацяглую літургію, прайшлі праз палаца-паркавы комплекс, пракрочылі каля сцен новазбудаванага храма ў гонар Ушэсця.

— Мы прайшлі амаль шэсць кіламетраў па пяці вуліцах горада, мінулі адну прыгарадную вёску Заазер’я і адзін пасёлак Ганусава, — расказаў айцец Алег Абрамовіч. — Хоць у шэсці бралі ўдзел некаторыя людзі пажылых гадоў, але ўсе вытрымалі нялёгкую дарогу гэтай духоўнай экспедыцыі.

Святар запэўніў, што праз год працэсія з афонскім абразом нанова здейсніць хросны ход.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад педагога залежыць, як «будзе гучаць мелодыя»

Ад педагога залежыць, як «будзе гучаць мелодыя»

Медыяпраект «Мая малая Радзіма, або Чаму я стаў педагогам?» запусцілі ў БДПУ.

Эканоміка

Дачы і катэджы: калі складана прадаць — то можна здаць

Дачы і катэджы: калі складана прадаць — то можна здаць

Загарадных дамоў на рынку так зашмат, што іх не купляюць нават па сабекошце.