Вы тут

Да 100-годдзя «Звязды» у БДУ падрыхтавалі навуковы зборнік


«Звязда» працягвае святкаваць свой юбілей. Гэтым разам падарунак найстарэйшай штодзённай газеце краіны зрабілі нашы пастаўшчыкі журналісцкіх кадраў, а таксама даўнія партнёры і сябры. Інстытут журналістыкі БДУ зладзіў круглы стол, прысвечаны стагоддзю «Звязды», — «Гісторыя краіны пяром публіцыстаў». Акрамя таго, нашы калегі з журфака правялі шэраг навуковых даследаванняў, якія змясцілі пад кніжнай вокладкай.


Перш чым распачаць канферэнцыю, да яе ўдзельнікаў звярнулася начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Міністэрства інфармацыі Таццяна Хмель, якая перадала прывітальнае слова міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча, лёс якога самым шчыльным чынам знітаваны са «Звяздой».

— Газета заўсёды была маяком у журналісцкай дзейнасці нашай краіны, — адзначыў дырэктар Інстытута журналістыкі БДУ Сяргей ДУБОВІК. — На публікацыях «Звязды» вучыліся будучыя журналісты, па газетных артыкулах у свой час ЦК КПБ прымаў пастановы і важныя рашэнні. За сто гадоў свайго існавання «Звязда» была тым стрыжнем, вакол якога фарміравалася наша дзяржаўнасць. І галоўнае — беларуская газета ніколі не здрадзіла роднаму слову, матчынай мове.

Не адно пакаленне журналістаў-пачаткоўцаў праходзіла ў «Звяздзе» практыку, сотні выпускнікоў журфака пачыналі ў беларускамоўнай газеце свой шлях. Сёння многія «звяздоўцы» з задавальненнем дзеляцца сваім багатым вопытам з будучымі тварамі айчыннага друку, эфіру і інтэрнэт-прасторы. Уладзімір Андрыевіч, Таццяна Падаляк, Леанід Лахманенка з цеплынёй успаміналі гады (дзесяцігоддзі!), якія яны прысвяцілі роднай газеце на роднай мове.

На думку аднаго з даследчыкаў беларускага друку Алега СЛУКІ, «Звязда» з'яўляецца люстэркам як нашай гісторыі і культуры, так і ўвогуле развіцця беларускага народа. «Ні адна газета, ні адно выданне на ўсёй еўрапейскай прасторы не мае такой гераічнай гісторыі, — падкрэсліў доктар гістарычных навук. — «Звязда» фактычна арганізавала ідэалагічную Перамогу над акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І сёння, якія б палітычныя вятры не дзьмулі, якая б эканамічная сітуацыя не складавалася ў нашай Беларусі, «Звязда» вытрымлівае выпрабаванне часам».

Выкладчыкі Інстытута журналістыкі, якія далі пуцёўку ў жыццё не аднаму пакаленню таленавітых журналістаў, прысвяцілі «Звяздзе» шэраг навуковых артыкулаў. І дзеля гэтага нават не трэба было адхіляцца ад асноўнай тэмы, якой на працягу многіх гадоў займаецца кожны з даследчыкаў. Наша газета стала нагодай для роздуму як і ў гістарычным плане, так і ў рэчышчы культуры, мовы, міжнароднага жыцця... Не забыліся навукоўцы і прааналізаваць, як газета прадстаўлена ў інтэрнэт-асяроддзі, акрэсліць асноўныя тэндэнцыі ў развіцці сучаснага выдання, казалі і пра перспектывы.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Летапіс гісторыі і сучаснасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі чалавек становіцца кнігай. Што такое «Жывая Бібліятэка»?

Калі чалавек становіцца кнігай. Што такое «Жывая Бібліятэка»?

Аповеды ў «Жывой Бібліятэцы» заўсёды запамінаюцца «чытачам», бо «кніга» — сам чалавек з непаўторным жыццёвым досведам, сваім ладам жыцця...

Грамадства

Якімі шляхамі будзе развівацца зялёная эканоміка?

Якімі шляхамі будзе развівацца зялёная эканоміка?

Элементы «азелянення» эканомікі ўключаюць у сябе электратранспарт, гарадскую мабільнасць, разумныя гарады, арганічную сельскую гаспадарку і экалагічны турызм.

Культура

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніўся 28-ы па ліку мастацкі форум

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніўся 28-ы па ліку мастацкі форум

За фестывальны тыдзень у Віцебску прайшло без малога дзве сотні падзей.